Форум паклікаў журналістаў. 21.by

Форум паклікаў журналістаў

Размер текста:
A
A
A

Звыш 150 журналістаў з усёй краіны сабраў у Мінску ІІІ Форум “Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства”. Яго арганізатарамі выступілі Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Міністэрства інфармацыі. Рэгіянальныя журналісты прынялі ўдзел у адкрыцці прафсаюзнай выставы “Прафтур-2018”, наведалі майстар-класы рэспубліканскіх выданняў, а таксама сустрэліся з прадстаўнікамі ФПБ і Міні-стэрства інфар-мацыі.
Цікавай і насычанай стала экскурсійна-турыстычная выстава. “Прафтур-2018” пабіў усе папярэднія рэкорды: за тры дні Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў, дзе ладзілася экспазіцыя, наведала каля чатырох з паловай тысяч чалавек. І кожны з наведвальнікаў адкрыў для сябе нямала мясцін, куды можна паехаць з сям’ёй, сябрамі, калегамі. Скажам, толькі прафсаюзны тураператар “Беларустурыст” прапануе навінкі: 51 вытворчая экскурсія, туры ў Азербайджан, Казань і Карэю. Вельмі папулярныя туры выхадных дзён – анімацыйныя праграмы на турбазах Беларусі. Напрыклад, варта пабачыць у Гомелі “Баль па-за межамі часу”, акунуцца ў час арыстакратаў XVIII-XIX стагоддзя. Каманда турбазы “Браслаўскія азёры” прывезла на выставу сапраўднага азёрнага Нептуна. Многія прапановы прафсаюзных тураператараў можна было адчуць на смак. Комплекс “Белае возера” Брэсцкага раёна, напрыклад, вучыў гасцей заварваць водарныя гарбаты з зёлак.
На выставе было нямала стэндаў санаторыяў, і наведвальнікі мелі магчымасць на месцы забраніраваць пуцёўку ў санаторна-курортныя ўстановы “Белпрафсаюзкурорта”, а таксама скарыстацца паслугамі ўстаноў здароўя – правесці хуткую дыягностыку арганізма.
У разгар выставы ўсе аматары кулінарнага мастацтва сабраліся на першым паверсе РДКП, каб паўдзельнічаць у кулінарным шоу Барыса Бурды. Вядомы ігрок гульні “Што? Дзе? Калі?” прыгатаваў страву з цыбулі, смятаны, чырвонай ікры і пачаставаў гасцей, а таксама правёў інтэлектуальную гульню на веданне алкагольных напояў і ўручыў пераможцу сувенір.
Думаецца, гасцям выставы таксама запомніцца робат Іпарыа. Робат-прамоўтар расійскай вытворчасці расказваў усім пра прафсаюзныя санаторыі, аднак не забываў адорваць жанчын кампліментамі, а мужчынам расказваў вершы і спяваў песні.
Выставу “Прафтур-2018” адкрываў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Ён адзначыў, што “Беларусь з’яўляецца прыгожай краінай, якая мае багатую гістарычную і культурную спадчыну. Кожны рэгіён па-свойму ўнікальны. І выстава “Прафтур-2018” – гэта прафсаюзны ўнёсак у развіццё такога важнага і патрэбнага накірунку, як турызм. У многіх краінах свету гэты сектар эканомікі прыносіць значныя даходы і забяспечвае занятасць людзей, дае дастатковыя стымулы для развіцця гандлю, транспарту, гасцінічнага бізнесу і г. д.”
Што тычыцца форуму “Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства”, то ён праходзіў у другі раз. Сёлета фармат мерапрыемтсва стаў яшчэ шырэйшы – да даўніх партнёраў далучыліся старшыні раённых, гарадскіх і абласных аб’яднанняў і рэспубліканскіх камітэтаў прафсаюзаў. Абараняючы інтарэсы працаўнікоў, ІІІ Форум быў прысвечаны развіццю нацыянальнага партнёрства і ролі СМІ ў гэтым працэсе. У Федэрацыі прафсаюзаў лічаць, што рэгіянальныя мас-медыя – гэта інструмент, з дапамогай якога можна данесці пазіцыю самай буйной грамадскай арганізацыі да людзей і пачуць, чым і як жывуць радавыя сябры прафсаюза.
Старшыня ФПБ Міхаіл Орда расказаў пра ініцыятывы і напрацоўкі прафсаюзаў, прапановы, што выносяцца на абмеркаванне ўрада краіны. Гучалі таксама тэмы росту заробкаў і занятасці насельніцтва, удасканалення пенсійнага заканадаўства, развіцця ўнутранага турызму, стварэння новых працоўных месцаў і іншыя.
Падчас форуму адзначалася, што асноўная роля прафсаюзаў – абарона правоў прадстаўнікоў розных прафесій. У сучасных рэаліях найлепш гэта можна зрабіць пры дапамозе СМІ, у тым ліку – рэгіянальных. Менавіта апошнія часцей за іншыя становяцца пляцоўкай для звароту грамадзян па праблемах на працы.
Журналісты ў час мерапрыемства абмеркавалі хвалюючыя тэмы.
Прыемным момантам форуму стала ўзнагароджанне лепшых аўтараў матэрыялаў на прафсаюзную тэматыку. У іх ліку – тры прадстаўнікі Брэсцкай вобласці. Падзякі ФПБ удастоены загадчык аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем “Сельскай праўды” Анатоль Бензярук. Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі ўзнагароджаны галоўны рэдактар ТАА “Буг-ТВ” Ларыса Асмаловіч і галоўны рэдактар газеты “Лунінецкія навіны” Таццяна Вайцяхоўская.
На форуме пабывала Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звыш 150 журналістаў з усёй краіны сабраў у Мінску ІІІ Форум “Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства”. Яго арганізатарамі выступілі Федэрацыя...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика