З любоўю да роднага краю. 21.by

З любоўю да роднага краю

12.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

7 лютага на базе Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця быў праведзены раённы конкурс чытальнікаў “З любоўю да роднага краю”. У ім прынялі ўдзел 15 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Жабінкаўшчыны і двое навучэнцаў карэкцыйнага цэнтра.
Ацэньвала таленты юных чытальнікаў кампетэнтнае журы: метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Аляксандраўна Зялевіч, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ЦКРНіР Алена Мікалаеўна Губіюк, настаўнік рускай мовы і літаратуры Жабінкаўскай агульнаадукацыйнай спецыяльнай школы-інтэрната Людміла Уладзіміраўна Кірылава.
Дзеці ўразілі журы сваімі здольнасцямі, уменнем чытаць вершы, якія гучалі падчас мерапрыемства на беларускай і рускай мовах. “Беларусь любімая”, “наш край”, “мая Радзіма” – як толькі не звярталіся дзеці да сваёй роднай зямлі, і ўсе гэтыя словы былі напоўнены бязмежнай любоўю да Бацькаўшчыны і адданасцю ёй.
Ва ўзроставай групе 1-4 класы першае месца заняла Марыя Лапко, другое падзялілі Валерый Лукашэвіч і Руслана Яшчук, а трэцяе месца журы прысудзіла Ігару Мальчуку.
Сярод навучэнцаў 5-8 класаў першае месца заняў Аляксандр Нічыпарук, другое –
Кацярына Цупа, трэцяе – Данііл Лукша.
Першае месца ў катэгорыі “дзеці з цяжкімі шматлікімі парушэннямі” па праву дасталася Арцёму Шусту, навучэнцу Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна, за прыгожа прачытаны твор “Беларусь”. А што такое лес, усе даведаліся з верша Арсенія Лугаўцова, навучэнца 3 класа карэкцыйнага цэнтра.
Усіх канкурсантаў узнагародзілі граматамі, дыпломамі, падзякамі і падарункамі.
На заканчэнне хочацца падкрэсліць, што падобныя мерапрыемствы право-дзяцца з мэтай фарміравання талерантных адносін да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця праз асобасна-арыентаваны падыход да кожнага дзіцяці. Розныя конкурсы, спаборніцтвы стымулююць цікавасць дзяцей. Яркія, радасныя ўражанні запамінаюцца ім на ўсё жыццё, шмат у чым вызначаючы далейшае развіццё. Нам вельмі хацелася б, каб пасля кожнага такога мерапрыемства дзіця яшчэ і яшчэ раз звярталася да кнігі, каб прачытаць казку ці верш, вывучыць упадабаны твор. Жадаем канкурсантам і іх бацькам далейшых поспехаў.
Кацярына ЛУГАЎСКАЯ, дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 лютага на базе Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця быў праведзены...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика