Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

12.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аддзяленне дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” змяніла свой адрас размяшчэння. Цяпер яно знаходзіцца ў Мядзеле па вуліцы 1 Мая, д. 8, на другім паверсе (насупраць аддзела статыстыкі раёна).

***

Пазаўчора ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў Дзень беларускай кнігі “Роднае слова — народа аснова”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 5-6 класаў Мядзельскай СШ №1 імя У. Дубоўкі. Школьнікі шмат цікавага даведаліся пра родную мову, у тым ліку пра цяжкасці, з якімі яна сутыкнулася на сваім шляху. Адбыліся гульнявыя праграмы, віктарыны, гучалі загадкі, прыказкі і прымаўкі, а таксама вершы вядомых беларускіх паэтаў.

***

1 сакавіка 2018 года заканчваецца тэрмін выплаты абавязковых страхавых узносаў індывідуальнымі прадпрымальнікамі за сябе ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва за 2017 год. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па нумарах: 55-3-20, 54-0-03, 54-0-23.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аддзяленне дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” змяніла свой адрас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика