У Слуцку хлопец зламаў бетонны плот, даведаўшыся пра цяжарнасць дзяўчыны. 21.by

У Слуцку хлопец зламаў бетонны плот, даведаўшыся пра цяжарнасць дзяўчыны

12.02.2018 21:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У Слуцку малады чалавек трое сутак адседзеў у ізалятары акурат на сваё 20-годдзе. Пра падрабязнасці здарэння выданню kurjer.info распавёў следчы Слуцкага раённага адззела Следчага камітэта капітан юстыцыі Арцём Главінскі.

7 лютага тры маладыя хлопцы адпачывалі ў слуцкім рэстаране "Теремъ". Пасля закрыцця рэстарана адзін з іх зламаў на вуліцы плот — пашкодзіў чатыры бетонныя пліты.

Гаспадар выклікаў міліцыю. Калі прыехалі міліцыянты, маладыя людзі хамілі і груба лаяліся, усе трое былі п'яныя. Каля плота выявілі след ад абутку 20-гадовага хлопца, якога і забралі ў міліцыю.

Малады чалавек распавёў, што плот зламаў ад радасці, калі даведаўся пра цяжарнасць сваёй дзяўчыны. Ён дадаў, што два яго прыяцелі плот не ламалі, а проста стаялі побач.

Хлопца пасадзілі на трое сутак у ізалятар часовага ўтрымання. Там ён, дарэчы, адсвяткаваў свой 20-ы дзень нараджэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Слуцку малады чалавек трое сутак адседзеў у ізалятары акурат на сваё 20-годдзе. Пра падрабязнасці здарэння выданню kurjer.info распавёў следчы Слуцкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика