Два хлопчыкі ў Мінску атрымалі цяжкія траўмы пры катанні на цюбінгах. 21.by

Два хлопчыкі ў Мінску атрымалі цяжкія траўмы пры катанні на цюбінгах

12.02.2018 20:42 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A
Два хлопчыкі ў Мінску атрымалі цяжкія траўмы пры катанні на цюбінгах
Фота: tubing.smokehouse.by

У Мінску за адзін дзень два хлопчыкі атрымалі траўмы пры катанні на цюбінгах у дварах. Падрабязнасці здарэнняў агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Абодва інцыдэнты здарыліся ў суботу, 10 лютага. Дзеці пры іх атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы. "Пацярпелі хлопчыкі пяці і дзевяці гадоў, якія атрымалі цяжкія траўмы пры катанні з горак у не абсталяваных для гэтага месцах, г.зн. у дварах", — патлумачыла Ганчарова.

Адзін няшчасны выпадак адбыўся каля завулка Ахоцкага, другі — у раёне вуліцы Галадзеда. Адзін хлопчык не ўтрымаў раўнавагу і стукнуўся галавой аб заснежаную паверхню зямлі. У другім выпадку дзіця ўрэзалася ў сцяну дома, вынікам чаго стаў адкрыты пералом.

Хлопчыкі шпіталізаваныя ў лякарні. Следчыя праводзяць праверкі па абодвух інцыдэнтах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: tubing.smokehouse.by У Мінску за адзін дзень два хлопчыкі атрымалі траўмы пры катанні на цюбінгах у дварах. Падрабязнасці здарэнняў агенцтву БЕЛТА распавяла...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика