Каб цяпло было бяспечным. 21.by

Каб цяпло было бяспечным

13.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У зімовы перыяд арганізацыі, якія эксплуатуюць цеплаўстаноўкі і цеплавыя сеткі, абавязаны выконваць шэраг правілаў. Яны павінны ўстанавіць кантроль за выкананнем тэмпературнага графіка ў залежнасці ад тэмпературы паветра і гідраўлічных рэжымаў на кожным цеплавым пункце. Забараняецца самавольнае далучэнне, здыманне ці рассвідроўванне шайбаў, дыяфрагмаў і соплаў, зліў сеткавай вады з сістэмы цеплазабеспячэння. Персанал энергазабеспячальнай арганізацыі і органаў Дзяржэнерганагляду павінен мець кругласутачны доступ на цеплавыя пункты, да транзітных трубаправодаў, да трубаправодаў у падвалах для кантролю рэжымаў цеплазабеспячэння.
Пры ўстойлівых сярэднясутачных тэмпературах паветра ніжэй за мінус 15 градусаў спажывальнікі цеплавой энергіі павінны арганізаваць кругласутачнае дзяжурства адказных работнікаў эксплуатацыйных службаў і забяспечыць іх сувязь з дзяжурным персаналам энергаарганізацый (дыспетчарскімі службамі).
Неабходна памятаць, што пры пахаладанні на вуліцы тэмпература цепланасіцеля, што падаецца кацельнямі, павялічваецца. Унутры ацяпляльных прыбораў (батарэй, стаякоў сістэмы абагравання і гарачага водазабеспячэння) тэмпература часам дасягае 70 градусаў. Неасцярожнае дакрананне да іх можа прывесці да тэрмічных апёкаў. Сачыце, каб дзеці не гулялі побач з ацяпляльнымі прыборамі. Пакаёвыя батарэі і рэгістры трэба заўсёды трымаць адкрытымі, сачыць за іх чысцінёй.
Пры выяўленні пашкоджанняў ацяпляльных прыбораў (з’яўленні трэшчын у корпусе, уцечцы цеплафікацыйнай вады) звяртайцеся ў жыллёва-эксплуатацыйную службу.
Уладзімір ДАНІЛЮК, дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У зімовы перыяд арганізацыі, якія эксплуатуюць цеплаўстаноўкі і цеплавыя сеткі, абавязаны выконваць шэраг правілаў. Яны павінны ўстанавіць кантроль за выкананнем...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика