Просты сакрэт даўгалецця. 21.by

Просты сакрэт даўгалецця

13.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крысціна СЕМЯНЮК.
Летась Жабінкаўская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў прымала ўдзел у конкурсе ў рамках праекта “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь”, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ААН у партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі. Сярод 125 заяў ад Брэсцкай і Гомельскай абласцей было абрана сем пераможцаў. У ліку лепшых апынуліся і жабінкаўцы. Пра перспектывы рэалізацыі ініцыятывы “Шлях да даўгалецця” расказала яе каардынатар псіхолаг ТЦСАН Вольга Рэбякеўша.
Ідэя нарадзілася ў Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яе падтрымала раённае аб’яднанне ветэранаў. Над складаннем конкурснай заявы сумесна працавалі Вольга Рэбякеўша і Анатоль Старыцкі. “Я лічу, поспех нашага праекта ў тым, што ён лаканічна і дакладна складзены, прадуманы. Канкрэтна вызначаны яго мэты і задачы”, – падзялілася Вольга Аляксандраўна. У рэалізацыі ініцыятывы ёй будзе дапамагаць бухгалтар Алена Кавальчук.
Месяц назад на рахунак раённага аб’яднання ветэранаў паступілі грошы. Грант склаў 5970 долараў. Ініцыятыва “Шлях да даўгалецця” скіравана на павышэнне фізічнай актыўнасці пажылых людзей. Таму ў бліжэйшых планах – закупка спартыўнага інвентару. Будуць набыты пятнаццаць пар палак для скандынаўскай хадзьбы, дзесяць камплектаў лыж, пятнаццаць веласіпедаў. Для правядзення майстар-класаў запрошаны прафесійны трэнер Ігар Галавейка. У актавай зале тэрытарыяльнага цэнтра пенсіянеры змогуць наведваць фізкультурна-аздараўляльны гурток па гімнастыцы. Для гэтага будуць закуплены мячы і дыванкі. Веласіпедамі, лыжамі і палкамі пенсіянеры змогуць карыстацца таксама ў бясплатным пракаце.
Тэрмін рэалізацыі ініцыятывы – 12 месяцаў. На працягу гэтага часу будуць праходзіць майстар-класы, заняткі і розныя спартыўныя мерапрыемствы. Аднак усё абсталяванне застанецца ў раёне і пасля заканчэння тэрміну.
Рэалізацыя задумак ужо пачалася. У лютым будзе закуплены інвентар і складзены інфармацыйныя буклеты. Падрабязнасці пра запланаваныя мерапрыемсты можна даведацца ў каардынатара ініцыятывы Вольгі Рэбякеўша.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крысціна СЕМЯНЮК. Летась Жабінкаўская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў прымала ўдзел у конкурсе ў рамках праекта “Прафілактыка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика