Маці і айчым загінулай 2-гадовай дзяўчынкі праходзяць псіхіятрычную экспертызу. 21.by

Маці і айчым загінулай 2-гадовай дзяўчынкі праходзяць псіхіятрычную экспертызу

13.02.2018 21:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Следчы камітэт

Маці і айчым, якіх падазраюць у смерці двухгадовай дзяўчынкі ў Слуцку, зараз праходзяць комплексную псіхіятрычную экспертызу. Пра гэта са словаў афіцыйнай прадстаўніцы Следчага камітэта Юліі Ганчаровай піша tut.by.

Як паведамлялася раней, трагедыя адбылася ў ноч з 29 на 30 студзеня. Двухгадовую дзяўчынку ў Слуцку знайшлі са слядамі збіцця. Выратаваць жыццё ёй не ўдалося нават пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў. 

Маці дзіцяці 26 гадоў. У жанчыны было пяцёра дзяцей ад папярэдніх адносін. Старэйшаму хлопчыку сем гадоў, астатнім — шэсць, пяць і тры гады адпаведна.

Праваахоўнікі затрымалі маці дзяўчынкі і айчыма ды пачалі крымінальную справу за забойства. Мужчыну пагажарае да пажыццёвага зняволення або расстрэлу, жанчыне — да 25 гадоў пазбаўлення волі. Паведамляецца таксама, што раней мужчыну судзілі за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў.

Расследаваннем займаецца Цэнтральны апарат Следчага камітэта.

Па словах Ганчаровай, маці дзяўчынкі разам з грамадзянскім мужам знаходзяцца ў статусе падазраваных. "Каб вызначыць іх псіхічнае здароўе, у дачыненні да іх праводзіцца стацыянарная комплексная псіхіятрычная экспертыза. Разам з гэтым праходзяць і іншыя следчыя дзеянні ды неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Прызначаны комплекс экспертных даследаванняў", — удакладніла яна.

Разам з тым у Следчым камітэце падкрэсліваюць, што казаць, быццам дзяўчынка памерла пасля збіцця, пакуль рана. Свае высновы на гэты конт яшчэ павінна даць судова-медыцынская экспертыза.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт Маці і айчым, якіх падазраюць у смерці двухгадовай дзяўчынкі ў Слуцку, зараз праходзяць комплексную псіхіятрычную экспертызу. Пра гэта са...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика