Ад каго чакаеш валянцінку?. 21.by

Ад каго чакаеш валянцінку?

14.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Сёння – Дзень усіх закаханых. Са святам спяшаемся павіншаваць не толькі каханага чалавека, але і бацькоў, сяброў, блізкіх знаёмых. Гэта выдатная магчымасць яшчэ раз нагадаць ім пра свае добрыя адносіны, зрабіць прыемнае, палепшыць настрой. Цікава, а ад якой знакамітай асобы хацелі б атрымаць сэрцайка жабінкаўцы? Можа, ад паэта ці акцёра, спевака ці мастака, навукоўца ці палітычнага дзеяча? З нагоды свята звярнулася з гэтым пытаннем да жыхароў нашага горада і папрасіла пафантазіраваць і ўявіць, што менавіта яны сталі шчаслівымі адрасатамі віншавальнай паштоўкі ад пэўнай выбітнай асобы.

Наталля ЗУБЕЛЬ:
– Адразу прыходзіць на думку яркі беларускі спявак Аляксандр Саладуха. Ён неаднаразова выступаў у нашым горадзе, таму жабінкаўцы мелі магчымасць убачыць выканаўцу і паслухаць ужывую. Дарэчы, сёлета спявак быў удастоены звання “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь”. Але ж, на мой погляд, гэтае свецкае свята прызначана для дваіх блізкіх людзей.

Анастасія БАКЕЙ:
– У вольны ад вучобы час вывучаю іспанскую мову. Для запамінання вымаўлення гляджу фільмы і серыялы, у якіх яна гучыць. Дзякуючы гэтаму, пазнаёмілася з творчасцю іспанскага акцёра Марыо Касаса. Асабліва падабаецца карціна “Тры метры над узроўнем неба” з яго ўдзелам. Калі пафантазіраваць, то менавіта ад гэтай знакамітай асобы хацела б атрымаць віншаванне, а таксама запрашэнне наведаць сонечную краіну. Падарожжа дапамагло б удасканаліць веданне мовы і традыцый іспанцаў.

Дзмітрый АНДРАСЮК:
– Быў бы рады паштоўцы з аўтографам легендарнага беларускага футбаліста Аляксандра Глеба. Ён зорка, якая пакінула след у сусветных футбольных клубах. Быў перыяд, калі Аляксандр паспяхова выступаў за лонданскі “Арсенал”. З таго часу я і зацікавіўся гэтым клубам, стаў яго балельшчыкам. Пасля пераходу ў “Барселону” Аляксандр Глеб стаў першым беларускім футбалістам, які ў складзе каманды выйграў Лігу чэмпіёнаў УЕФА – самы прэстыжны турнір гэтага віду спорту. Ганаруся, што наша краіна багатая на такія спартыўныя таленты.

Вольга ДАНІЛЮК:
– Думаю, мне было б вельмі прыемна атрымаць сэрцайка ад знакамітага беларускага мастака Мікалая Селешчука. На жаль, ён трагічна загінуў у 90-х, але пакінуў каштоўную спадчыну ўсім нам: карціны, у якіх услаўляў родны край, вобраз жанчыны, ды іншыя. Яго работы паланілі мяне яшчэ ў дзяцінстве, калі я гартала старонкі беларускіх казак, якія ён ілюстраваў. Бліжэй з яго творчасцю пазнаёмілася ўжо студэнткай і з таго часу ўлюбілася ў гэтыя палотны, створаныя таленавітай рукой майстра.

Таццяна НЯМЕНЬШАЯ:
– Святочную паштоўку разам з запрашэннем на канцэрт з задавальненнем атрымала б ад спевака расійскай эстрады Леаніда Агуціна. Мне вельмі блізкая яго творчасць, у якой шмат лірычных мілагучных кампазіцый. Яшчэ хачу прызнацца ў пачуццях сваім самым дарагім мужчынам: у любові – тату, мужу – у каханні. Рабіце прызнанні як мага часцей, а не толькі ў святы!
Апытвала і фатаграфавала Дар’я НІКАНЧУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Сёння – Дзень усіх закаханых. Са святам спяшаемся павіншаваць не толькі каханага чалавека, але і бацькоў, сяброў, блізкіх знаёмых. Гэта выдатная магчымасць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика