Каханню час непадуладны. 21.by

Каханню час непадуладны

14.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Пра дзень усіх закаханых, які адзначаецца 14 лютага і называецца Днём святога Валянціна, напісана так многа супярэчлівага, што ўжо задумваешся – дзе праўда, а дзе – прыгожая легенда?

Вядома, што свята такога плану існавала яшчэ ў Рымскай імперыі. Называлася яно Луперкалій і лічылася фестывалем кахання і эратызму ў гонар багіні пылкага кахання Juno Februata. Удзельнікі свята шукалі на ім сваю другую палову, стваралі сем’і. Зразумела, што жанатыя людзі на свяце быць не маглі.

Ёсць і іншая гістарычная версія. 15 студзеня адзначалася свята рымскай багіні шлюбу, мацярынства і незамужніх жанчын Юноны. У гэты дзень дзяўчаты пісалі любоўныя лісты, кідалі іх у спецыяльную скрыню, з якой нежанатыя мужчыны выцягвалі дакладна па адным лісце. Затым кандыдат у жаніхі меў зносіны толькі з той дзяўчынай, любоўны ліст якой ён выцягнуў. Дапусціць нават тэарэтычна, што ўсіх уладальнікаў выцягнутых лістоў звалі Валянцінамі, проста немагчыма.

Існуе і такая гісторыя. Падчас праўлення рымскага імператара Клаўдзія ў ягонай арміі катастрафічна не хапала салдат. А планы ў імператара былі напалеонаўскія – завалодаць усімі землямі Еўропы і Азіі. І тады ён забараніў… шлюбы і вянчанні, каб павялічыць колькасць воінаў у сваім войску. Парушэнне загаду каралася смерцю. Аднак сапраўднае каханне не баіцца смерці. І гэта добра разумеў епіскап таго часу Валянцін, які, нягледзячы на забарону, тайна вянчаў закаханыя пары. Святара кінулі ў турму і прыгаварылі да смяротнага пакарання. За некалькі дзён да пакарання ён вылечыў дачку аднаго з работнікаў турмы – прыгажуню Джулію. Ён напісаў ёй цёплы ліст з прызнаннем у каханні з першага позірку і падпісаў “Твой Валянцін”. Менавіта гэтая прыгожая легенда і стала прататыпам свята ўсіх закаханых.

У гэты дзень прынята дарыць падарункі, кветкі, саладосці і валянцінкі. Са святам вас! Кахайце, цаніце гэтае светлае пачуццё і беражыце адзін аднаго!

Альберт БАГДАСАРАЎ, прафесар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Пра дзень усіх закаханых, які адзначаецца 14 лютага і называецца Днём святога Валянціна, напісана так многа супярэчлівага, што ўжо задумваешся – дзе праўда, а...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика