Дзейнічаць у інтарэсах выбаршчыкаў. 21.by

Дзейнічаць у інтарэсах выбаршчыкаў

15.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алёна НІКАНЧУК.

8 лютага ў гарадскім Доме культуры кандыдаты ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 28 склікання Максім Антанюк (Савецкая выбарчая акруга № 8), Павел Заграй (Свабодская № 10), Алег Бутрым (Кіраўская № 6), Андрэй Трафімчук (Скарынаўская № 2), Васіль Шурубейка (Камароўская № 1), Наталля Спіцына (Чкалаўская № 7) і Таццяна Казей (Моладзевая № 5) сустрэліся з выбаршчыкамі.
Усе сямёра кандыдатаў расказалі пра сябе і прадставілі свае праграмы. У Максіма Антанюка і Паўла Заграя акцэнт зроблены на далейшае развіццё і добраўпарадкаванне нашага горада. Максім Анатольевіч больш падрабязна спыніўся на праекце рэканструкцыі гарадскога парка, свае ідэі ў які змогуць унесці і жыхары Жабінкі і які разлічаны не на адзін год. Павел Пятровіч расказаў пра будаўніцтва сетак каналізацыі, якое будзе ажыццяўляцца на вуліцы Піянерскай.
Алег Бутрым як начальнік Жабінкаўскага РАНС пазнаёміў прысутных з работай аддзела, асноўнымі яе накірункамі: прафілактыкай, папярэджаннем і ліквідацыяй надзвычайных сітуацый. У планах кандыдата – бяспечная гульнёвая пляцоўка для дзяцей у квартале індывідуальнай забудовы жылых дамоў на вуліцах Міру, Цэнтральнай, Каштанавай і Зарэчнай і спартыўная зала на месцы былой кацельні, што знаходзіцца на тэрыторыі першай гарадской школы.
Андрэй Трафімчук адным з галоўных пунктаў сваёй праграмы бачыць садзейнічанне прадаўжэнню работ па своечасовым і якасным рамонце дарог.

Васіль Шурубейка выступае за прыгажосць нашага горада. У яго прыярытэтах – асвятленне вуліц і дарог, а таксама дапамога пажылым людзям, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і “афганцам”. Ён лічыць, што вельмі важна слухаць і чуць сваіх выбаршчыкаў.
Галоўная медыцынская сястра раённай бальніцы Наталля Спіцына гаварыла, што здароўе – гэта самая вялікая каштоўнасць для кожнага чалавека і яго трэба берагчы. Сваю задачу бачыць у інфармаванні насельніцтва аб мерах прафілактыкі захворванняў, метадах і спосабах зберажэння здароўя, у аказанні стацыянарнай і амбулаторнай дапамогі, неабходнай жыхарам Жабінкаўшчыны. Падтрымлівае ідэю адкрыцця на базе раённай бальніцы ложкаў сястрынскага догляду і будзе старацца дапамагчы яе рэалізаваць.
Таццяна Казей у выступленні адзначыла, што сама пражывае ў межах сваёй выбарчай акругі і бачыць, як папрыгажэла ў дварах: прыдамовыя тэрыторыі адрамантаваны і добраўпарадкаваны. Акруга павялічваецца – тут будуецца новы дом, а гэта значыць, што колькасць маладых сем’яў, якіх і так шмат, узрасце. Сваю дапамогу Таццяна Віктараўна будзе накіроўваць менавіта ім, а таксама шматдзетным сем’ям. Яна падкрэсліла, што перад маладымі бацькамі востра стаіць праблема, звязаная з недахопам месцаў у групе падоўжанага дня для першакласнікаў і другакласнікаў першай школы, а таксама месцаў у дзіцячых садах для дашкольнікаў, таму ўвага будзе звернута на гэта.
Пасля выступленняў кандыдатаў выбаршчыкі задавалі ім пытанні. У асноўным яны тычыліся добраўпарадкавання вуліц горада, прыдамовых тэрыторый і адрасаваліся Паўлу Заграю і Максіму Антанюку. Так, звярталася ўвага на тое, што патрабуе рамонту вуліца Піянерская, на Лесапаркавай адсутнічае тратуар для пешаходаў, у двары дамоў нумар 105 і 107 на вуліцы Кірава ўвесь час стаіць вада. Такую праблему агучыў і дырэктар першай школы Міхаіл Савянкоў: у двары ўстановы таксама збіраецца сцёкавая вада. Цікавіла выбаршчыкаў і аплата за вываз смецця, бо з 1 лютага яно адпраўляецца на Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод. А жыхары дома № 6, што на вуліцы Свабоды, папрасілі ўстанавіць у двары пясочніцу.
У канцы размовы кандыдаты запэўнілі выбаршчыкаў, што будуць дзейнічаць у іх інтарэсах і пастараюцца апраўдаць такі высокі давер.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алёна НІКАНЧУК. 8 лютага ў гарадскім Доме культуры кандыдаты ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 28 склікання Максім Антанюк (Савецкая выбарчая акруга № 8), Павел...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика