Калі ўсё на самым высокім узроўні. 21.by

Калі ўсё на самым высокім узроўні

15.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дар’я НІКАНЧУК. Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

Больш за трыццаць гадоў Анатоль Кузьміч уваходзіць у зладжаную каманду работнікаў Жабінкаўскага цукровага завода. Увесь гэты час пад яго ўмелым кіраўніцтвам рамонтна-будаўнічыя работы на прадпрыемстве выконваюцца якасна і своечасова. Дзейнасць Анатоля Мікалаевіча адзначалася раённымі і абласнымі ўзнагародамі, а сёлета імя майго героя папоўніла Галерэю працоўнай славы раёна.

У родных Сігневічах, што ў Бярозаўскім раёне, Анатоль выхоўваўся ў працы, браў прыклад з бацькоў. Тыя рупіліся ў калгасе, а дачка і сын дапамагалі па гаспадарцы, на агародзе.
– Вядома, спраў у вёсцы шмат, няма калі сумаваць, таму з часам навучыліся ўсяму, – успамінае Анатоль Мікалаевіч. – Мне вельмі падабалася майстраваць сваімі рукамі, асабліва працаваць з дрэвам. Пасля школы вырашыў паступаць у Брэсцкі будаўнічы тэхнікум. Тры з паловай гады праляцелі непрыкметна – было цікава вучыцца і асвойваць тую справу, да якой ляжыць душа.
Пасля студэнцкай пары Анатоля чакала служба ў арміі. Затым пачаліся працоўныя будні: маладога спецыяліста цёпла сустрэў калектыў Бярозаўскай МПМК-2, дзе на пасадзе майстра мой герой рупіўся два гады. Паспеў навучыцца ўсім тонкасцям будаўнічай справы, атрымаць неабходны вопыт, з якім у хуткім часе пачаў свой жыццёвы і прафесійны шлях на жабінкаўскай зямлі.
– Тады на Жабінкаўшчыне пасля размеркавання ўжо працавала мая сястра, – расказвае суразмоўнік. – Яна заўважыла ў газеце аб’яву, што на цукровы завод патрабуецца майстар рамонтна-будаўнічага ўчастка, і параіла мне паспрабаваць уладкавацца на гэтае месца. Вось так у 85-м я прыйшоў сюды. Пачынаў працаваць пад кіраўніцтвам Генадзя Вялько, які заўжды дапамагаў у няпростых сітуацыях. Зараз адчуваю падтрымку нашага генеральнага дырэктара Віктара Міронава. Прыемна быць часткай дружнага калектыву, дзе кожны ра-зумее, што толькі разам можна дасягнуць добрых вынікаў.
З 2003 года пасада Анатоля Мікалаевіча загучала ўжо інакш – начальнік рамонтна-будаўнічага цэха. У яго ўваходзяць брыгады апрацоўшчыкаў, цесляроў, бетоншчыкаў, ёсць сталярная майстэрня. У рамонтны перыяд тут шчыруе каля трыццаці чалавек. Тэрыторыя завода вялікая, таму патрэбна шмат умелых рук. Анатоль Кузьміч кантралюе ўвесь працэс, робіць агляд аб’ектаў, ён рады прыйсці на дапамогу маладым кадрам, растлумачыць, даць параду.
– А летась сіламі цэха па дызайнерскім праекце быў зроблены рамонт у кафэ завода, – заўважае Анатоль Мікалаевіч. – Цяпер вока радуе сучаснае афармленне ў шакаладна-арэхавых танах, прыгожая яркая мэбля. Зручна размешчана барная стойка, ёсць месца для гукавой апаратуры і музыкаў. Ведаю, што значна павялічылася колькасць прапанаваных страў, спецыяльнае меню распрацавана для маленькіх наведвальнікаў. Упэўнены, што рамонт “удыхнуў” новае жыццё ў наша кафэ!
Пасля працоўнага дня Анатоль Мікалаевіч спяшаецца дадому, дзе яго сустракае жонка Любоў Кузьмінічна. Разам яны выхавалі двух сыноў, дачакаліся ўнукаў. У вольны час мой герой любіць пазавіхацца на падворку, паплаваць у басейне СК “Бадзёрасць”, безумоўна, пабыць са сваёй дружнай сям’ёй. Калі ў ёй пануюць ўзаемаразуменне і падтрымка, то і на працы ўсё атрымліваецца на самым высокім узроўні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дар’я НІКАНЧУК. Фота Крысціны СЕМЯНЮК. Больш за трыццаць гадоў Анатоль Кузьміч уваходзіць у зладжаную каманду работнікаў Жабінкаўскага цукровага завода. Увесь...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика