“Наша законнае першае месца”. 21.by

“Наша законнае першае месца”

16.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль БЕНЗЯРУК.
Фота Крысціны СЕМЯНЮК.
Гэтак з гонарам могуць сцвярджаць супрацоўнікі Цэнтра банкаўскіх паслуг № 109 ААТ “ААБ Беларусбанк” у Жабінцы. Бо гэтыя словы шматразова пацвярджалі справамі. Вось і сёлета ўжо ў чацвёрты раз рэспубліканскі пераходзячы кубак, што ўручаецца па выніках года найлепшым банкаўскім установам краіны, аказаўся на жабінкаўскай зямлі.

Нагадаем, раней падобнай высокай узнагародай праца нашых землякоў адзначалася паводле вынікаў 2009, 2010 і 2012 гадоў. І вось – новае, цалкам заслужанае прызнанне, паколькі ўвесь дружны калектыў установы, як паведаміў, падво-дзячы вынікі мінулагодняй работы, дырэктар ЦБП № 109 Валянцін Кушнярэвіч, у 2017-м без усялякіх перабольшванняў спрацаваў на выдатна. (Дарэчы, па рэйтынгу ў Брэсцкай вобласці Цэнтр банкаўскіх паслуг у Жабінцы – на другім месцы, саступаючы верхні радок толькі івацэвіцкім калегам).
Валянцін Міхайлавіч, бясспрэчна, мае рацыю, бо леташні поспех яго калектыву на рэспубліканскім узроўні – з’ява зусім не выпадковая. Хоць канкурэнцыя была значная і да апошняга моманту захоўвалася інтрыга, хто ж на гэты раз вернецца дамоў са сталіцы з кубкам, шалі ў рэшце рэшт схіліліся на бок банкаўскай установы, што месціцца ў Жабінцы.
Адзначым, што цэнтры банкаўскіх паслуг і філіялы “Беларусбанка” падзелены на тры групы. Адна з найбольш шматлікіх – другая група, у якой прадстаўлены і жабінкаўцы. Тым больш важкім выглядае іх поспех. Высокая ўзнагарода, як падкрэслівалася на пашыраным праўленні “Беларусбанка” ў час уганаравання, – агульны поспех усяго калектыву, які працуе на карысць эканомікі краіны і кожнага яе грамадзяніна. Справы жабінкаўцаў адзначаны і граматай Беларускай федэрацыі прафсаюзаў банкаўскіх і фінансавых работнікаў за высокі прафесіяналізм ды годныя паказчыкі ў працы. Акрамя таго, імя дырэктара Валянціна Кушнярэвіча занесена на рэспубліканскую Дошку гонару ААТ “ААБ Беларусбанк”. На вышэйшым узроўні адзначана дзейнасць і іншых спецыялістаў: Ганаровай граматай акцыянернага таварыства ўзнагароджана Ала Бакун, падзяка ад старшыні праўлення “Беларусбанка” аб’яўлена Сяргею Саковічу. Каменціруючы сёлетнюю перамогу, кіраўнік ЦБП № 109 прамовіў:
– Гэта наша законнае першае месца на рэспубліканскім узроўні, за яго патрэбна змагацца і сёлета. Я ганаруся і радуюся за наш калектыў, прыемна, што дзейнічаем, як адно цэлае, не дапусціўшы за апошнія гады скарачэння работнікаў. Ёсць у “Беларусбанка” высокая рэпутацыя, давер з боку людзей, што абапіраюцца менавіта на такіх спецыялістаў, як прадстаўнікі нашага калектыву. Яны вызначаюцца пісьменнасцю, працавітасцю, зладжанасцю ў вырашэнні агульных задач. А яны немалыя. Паколькі патрэбна шукаць кліентаў, умець іх пераканаць, фінансава адукаваць, растлумачыць простай мовай выгоды, якія нясуць навацыі ў банкаўскай сферы, у тым ліку моваю лічбаў, зразумелых на жыццёвых прыкладах. Адным словам, банкаўскія работнікі – сапраўдныя праваднікі нашых ідэй, годныя ўзнагарод, якія сёлета многія атрымалі паводле вынікаў 2017 года.
З павагай дырэктар ЦБП № 109 ААТ “ААБ Беларусбанк” прамаўляў імёны найлепшых спецыялістаў, адзначаных на абласным узроўні: Іны Дубіны, што занесена на Дошку гонару філіяла ўпраўлення, і Таццяны Пархоменка, якой аб’яўлена падзяка начальнікам упраўлення. Цэлы шэраг імёнаў будзе змешчаны на Дошку гонару ў банкаўскай установе ў Жабінцы. Гэта Таццяна Парасевіч, Жанна Філіповіч, Аксана Ігнацюк, Таццяна Сварцэвіч і Ганна Саковіч. Ганаровымі граматамі Цэнтра банкаўскіх паслуг адзначана дзейнасць Таццяны Крот, Людмілы Сабалеўскай, Яўгеніі Канючка, Святланы Новік, Андрэя Пархоменкі. Акрамя таго, падзяка аб’яўлена спецыялістам, што вызначыліся па выніках мінулага года. У іх ліку Сяргей Кавальчук, Алена Янчук, Ніна Цітова, Наталля Кір’янава і Георгій Піпко.
Віншуем калектыў ЦБП № 109 ААТ “ААБ Беларусбанк” з заслужанай перамогай!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатоль БЕНЗЯРУК. Фота Крысціны СЕМЯНЮК. Гэтак з гонарам могуць сцвярджаць супрацоўнікі Цэнтра банкаўскіх паслуг № 109 ААТ “ААБ Беларусбанк” у Жабінцы. Бо гэтыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика