Дапамажыце “ажывіць” імёны герояў. 21.by

Дапамажыце “ажывіць” імёны герояў

16.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усё далей адыходзяць у гісторыю падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Подзвіг вызваліцеляў ад нямецкай навалы бессмяротны. На жаль, не ўсе імёны герояў нам вядомы. Дагэтуль шматпакутная беларуская зямля тоіць у сабе жудасныя “дарункі” вайны. Супрацоўнікі грамадскага аб’яднання гісторыка-патрыятычна-тэхнічнага атрада “Авіяпошук-Брэст”, шукаюць месцы падзенняў самалётаў і гібелі экіпажаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы іх намаганням са слоў відавочцаў і архіўных крыніц удалося адшукаць на Брэстчыне звыш 250 месцаў падзенняў самалётаў і гібелі экіпажаў з 1941 па 1945 год. Многія з іх да гэтага часу не ўвекавечаны і лічацца зніклымі без звестак.
Зусім нядаўна, 10 студзеня бягучага года, быў знойдзены яшчэ адзін самалёт на тэрыторыі Шарашэўскага лясніцтва Пружанскага раёна, што быў падбіты ў чэрвені 1944 года. Сёлетнім летам плануецца выцягнуць бамбардзіроўшчык на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна. Магчыма, удасца даведацца імёны загінулых лётчыкаў. Дарэчы, за апошнія 6 гадоў сіламі ГПТА “Авіяпошук-Брэст” былі вызначаны імёны 36 лётчыкаў, якія вялі паветраную абарону падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Калі вам вядомы месцы падзенняў самалётаў і гібелі лётчыкаў, просім падзяліцца важнай для нас інфармацыяй (Vladimirbrest@bk.ru) або напісаць на сайт атрада “Авиапоиск-Брест.Бел”. Яшчэ не ўсе імёны герояў “ажыўлены”.
Уладзімір БУХТА, кіраўнік ГПТА “Авіяпошук-Брэст”.

 
Теги: Брест
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё далей адыходзяць у гісторыю падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Подзвіг вызваліцеляў ад нямецкай навалы бессмяротны. На жаль, не ўсе імёны герояў нам вядомы....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика