На парозе – Масленіца!. 21.by

На парозе – Масленіца!

16.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дар’я НІКАНЧУК. Фота Святланы КІСЛАЙ.
На працягу тыдня перад Вялікім постам веруючыя святкуюць Масленіцу. З нагоды свята ў нядзелю каля храма Пакроваў Прасвятой Багародзіцы ў Жабінцы прайшла дабрачынная акцыя. Падчас “Вясёлай Масленіцы” жадаючым прапаноўвалася паспрабаваць бліны ўласнага прыгатавання. Акрамя бліноў з разнастайным начыннем, можна было падсілкавацца духмянымі пірагамі, трубачкамі ды абаранкамі. Гарбата ў кубачкі разлівалася з вялікіх самавараў. На марозе ды ў добрай кампаніі стравы былі вельмі смачнымі! Арганізатары выказваюць падзяку ўсім удзельнікам дабрачыннай акцыі. Атрыманыя сродкі будуць перададзены на будаўніцтва храма ў гонар свяціцеля Кірылы Тураўскага ў нашым горадзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дар’я НІКАНЧУК. Фота Святланы КІСЛАЙ. На працягу тыдня перад Вялікім постам веруючыя святкуюць Масленіцу. З нагоды свята ў нядзелю каля храма Пакроваў Прасвятой...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика