У Баранавіцкім раёне кіроўца збіў раварыстку і ўцёк з месца ДТЗ. 21.by

У Баранавіцкім раёне кіроўца збіў раварыстку і ўцёк з месца ДТЗ

19.02.2018 16:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

У Баранавіцкім раёне на дарозе Баранавічы — Гродна невядомы кіроўца збіў раварыстку. Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы 18 лютага, паведамляе gaibrest.by

Міліцыя не ведае нават маркі машыны. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўац, які ехаў у напрамку ад Слоніма да Баранавічаў, збіў 55-гадовую раварыстку, якая рухалася па правым краі праезнай часткі ў спадарожным кірунку. Жанчына з'яўляецца жыхаркай вёскі Гінцэвічы Баранавіцкага раёна.

Пасля наезду кіроўца ўцёк з месца ДТЗ.

Пацярпелая жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні, і яе шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне Баранавіцкай гарадской лякарні. Устаноўлена, што раварыстка была ў святлоадбівальнай камізэльцы. 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by У Баранавіцкім раёне на дарозе Баранавічы — Гродна невядомы кіроўца збіў раварыстку. Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы 18 лютага, паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика