Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

21.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Свіры адбылася апошняя занальная гульня другога раённага фестывалю КВЗ. Удзельнікамі сталі навучэнцы Занарацкай СШ, Старлыгскага, Свірскага і Сырмежскага вучэбна-педагагічных комплексаў. У фінал фестывалю выйшла свірская каманда «Вялікія праблемы». Такім чынам, у фінальнай гульні за званне лепшай у раёне пазмагаюцца чатыры каманды.

***

Удзельнікі змены «100 парад на здароўе» ў НДЦ «Зубраня» змаглі больш даведацца пра найбуйнейшыя спартыўныя пляцоўкі Беларусі. Іх чакала экскурсія «Спартыўная сталіца». Дзеці пабачылі футбольны манеж, «Мінск-Арэну», пабывалі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Рэспублікі Беларусь.

***

У Баярскай сельскай бібліятэцы-доме вольнага часу адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя да дня Святога Валянціна. Аб’яднала яна дзяцей і падлеткаў узростам ад 10 да 15 год. Юныя ўдзельнікі прачыталі вершы і выканалі песні пра каханне. Музычныя падарункі гледачам падарылі Улада Русак, Вікторыя Мычко і Жэня Куцкевіч. А напярэдадні свята ўдзельнікі ўпрыгожылі бібліятэку і падрыхтавалі валянцінкі для сваіх блізкіх і сяброў. Прайшло мерапрыемства ў рамках маладзёжнага клуба «Суразмоўца».

***

У этнакультурным комплексе «Наносы-Наваселле» адзначылі Масленіцу. Госці прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме, дэгустацыі бліноў, танцах, карагодах і конкурсах. Па традыцыі арганізавалі конкурс на самы лепшы блін. А напрыканцы ўсе дружна праводзілі зіму і спалілі пудзіла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Свіры адбылася апошняя занальная гульня другога раённага фестывалю КВЗ. Удзельнікамі сталі навучэнцы Занарацкай СШ, Старлыгскага, Свірскага і Сырмежскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика