Гісторыя Жабінкі на… агароджы?. 21.by

Гісторыя Жабінкі на… агароджы?

22.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аграгарадку Ленінскі напярэдадні святкавання раённых “Дажынак-2017” некалькі дзясяткаў метраў бетоннай агароджы, што за школай, маладыя мастакі ператварылі ў своеасаблівыя палотны. Арыгінальныя малюнкі на сельскагаспадарчую тэматыку ўпрыгожылі аграгарадок.
А чаму б не працягнуць пачатую справу, толькі ўжо ў райцэнтры, на плоце, які ўстаноўлены ўздоўж чыгуначнага палатна пад мастом? Штодня ў накірунку Брэста і Мінска праходзяць дзясяткі саставаў, і пасажыры бачаць сумную белую агароджу. Чаму б не ўпрыгожыць яе? На Жабінкаўшчыне нямала гістарычных мясцін, якія можна было б адлюстраваць на агароджы. Да таго ж на ёй маглі б “пасяліцца” вясёлыя жабкі (Жабінку па-іншаму часам называюць Квакенбургам). Гэта было б значна цікавей, чым мазаніна юных графітыстаў… Няхай бы актывісты “БРСМ” правялі конкурс на лепшы эскіз, каб малюнкі гарманіравалі між сабою і ўпрыгожылі горад. Хочацца, каб у гасцей Жабінкі і пасажыраў цягнікоў засталося прыемнае ўражанне ад нашага маленькага і ўтульнага гарадка.
Таццяна, жыхарка райцэнтра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аграгарадку Ленінскі напярэдадні святкавання раённых “Дажынак-2017” некалькі дзясяткаў метраў бетоннай агароджы, што за школай, маладыя мастакі ператварылі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика