Віншавальная паштоўка. 21.by

Віншавальная паштоўка

23.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагія ветэраны і вайскоўцы Узброеных Сіл!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны
і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта ўсенароднае свята з’яўляецца сімвалам глыбокай павагі да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны і ўвасабляе непарыўную сувязь гераічнага мінулага і сучаснасці.
У гэты святочны дзень мы ўшаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, хто, не шкадуючы свайго жыцця, змагаўся за Радзіму ў гады ваенных ліхалеццяў. Годна працягваюць слаўныя баявыя традыцыі старэйшых пакаленняў сённяшнія абаронцы Беларусі. Беларуская армія аб’ядноўвае людзей, якія адрозніваюцца сілай духу, воляй, мэтанакіраванасцю, высокай дысцыплінай, асаблівымі маральнымі і баявымі якасцямі. Служба ва Узброеных Сілах загартоўвае іх, вучыць адказнасці, уменню прымаць рашэнні.
Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, радасных сонечных дзён, напоўненых мірнай працай і душэўным спакоем, поспехаў у справах на карысць умацавання і развіцця роднай Беларусі.

Раённы Савет дэпутатаў. Раённы выканаўчы камітэт.

 

 

Паважаныя абаронцы Айчыны!
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл! Прыміце шчырыя віншаванні са святам мужнасці, сілы і патрыятызму – Днём абаронцаў Айчыны
і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта наша агульнае свята, якое мае багатую і слаўную гісторыю, глыбока шануецца нашым народам. Абарона Айчыны з’яўляецца вышэйшай доблесцю ў свядомасці беларускага народа. Вайсковая служба заўсёды была і застаецца справай гонару, а людзі ў ваеннай форме – прыкладам адвагі, мужнасці і вернасці абавязку. Гэты знамянальны дзень аб’ядноўвае ўсіх, каму дарагі лёс краіны, хто стаіць на варце інтарэсаў дзяржавы, яе бяспекі, хто мірнай працай і воінскай доблесцю умацоўвае аўтарытэт нашай краіны.
Хочацца аддаць даніну вялікай павагі ўсім ветэранам і з удзячнасцю ўзгадаць подзвігі нашых салдат.
Жадаю ўсім дабра, удачы, кахання, аптымізму, яшчэ больш мужнасці і адвагі, міру і згоды кожнай сям’і!
Паважаныя мужчыны! Хай жанчыны адчуваюць сябе побач з вамі, як за каменнай сцяной. Будзьце заўсёды апорай і падтрымкай для блізкіх і родных.

Жанна Стаціўка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія ветэраны і вайскоўцы Узброеных Сіл! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Гэта ўсенароднае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика