Марафон дабрачыннасці. 21.by

Марафон дабрачыннасці

23.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ПЕРЫЯД з 16 кастрычніка па 30 лістапада 2017 года дзяржаўная ўстанова “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта праводзіла марафон “Крок насустрач” па зборы грашовых сродкаў для закупкі і ўсталявання антывандальных трэнажораў для грамадзян пажылога ўзросту і людзей з абмежаванымі магчымасцямі на стадыёне г. Мядзела. Усяго было сабрана 230 рублёў.
Выказваем словы падзякі кіраўнікам і калектывам: упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, дзяржаўнай установе “Мядзельскі РЦГіЭ”, ПГУП “ЕўраПластПлюс”, якія прынялі ўдзел у марафоне.
Але гэтых сродкаў недастаткова для закупкі трэнажораў, таму прынята рашэнне райвыканкама ад 11 студзеня 2018 года № 13 аб прадаўжэнні тэрміну марафону да 31 сакавіка бягучага года.
Не застаньцеся ўбаку, прыміце ўдзел у марафоне!
Грашовыя ахвяраванні прымаюцца на разліковы рахунак ДУ “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”: BY49АКВВ36320619005786100000 (пазабюджэт) ЦБП № 619 ф-л 601 ААТ “ААБ “Беларусбанк”, г. Маладзечна, УНП 690293072, БІК — АКВВВY21601.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ПЕРЫЯД з 16 кастрычніка па 30 лістапада 2017 года дзяржаўная ўстанова “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” пры падтрымцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика