Раўненне на радавога Філіманюка. 21.by

Раўненне на радавога Філіманюка

23.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дар’я НІКАНЧУК.

Дзевяць месяцаў доўжыцца служба ў войску жабінкаўца Васіля Філіманюка. За гэты час малады чалавек паспеў асвоіць армейскую спецыяльнасць, узбраенне і тэхніку, а яшчэ неаднаразова праявіць сябе на справе і стаць сапраўдным прыкладам для саслужыўцаў. Па выніках мінулага навучальнага года ў сваім дывізіёне ён быў прызнаны лепшым салдатам.

Прыкладам жа для самога Васі заўжды былі прадзядулі Міхаіл Саўчук і Васіль Сідарук, якім давялося абараняць Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дарэчы, бацька яго і назваў у гонар дзеда. У свой час Васеў тата служыў на савецка-іранскай мяжы, а родны дзядзька ваяваў у Афганістане. Гледзячы на смелых, сапраўдных мужчын сваёй сям’і, маленькі Васілёк вырас такім жа. Цяпер ім ганарацца не толькі матуля і старэйшая сястра, але і ўвесь другі дывізіён 115-га зенітнага ракетнага палка ў Гершонах, дзе праходзіць тэрміновую ваенную службу радавы Філіманюк.
– Спачатку выступала ад бацькоў на ўручэнні позваў у Жабінцы, а пасля трымала слова перад усімі навабранцамі ў Брэсцкай крэпасці падчас прысягі, – расказвае Васілёва мама Ларыса Віктараўна. – Гэта быў час хваляванняў: безумоўна, як маці, перажывала за сына, а яшчэ ў Брэсце я ўпершыню стаяла перад такой вялікай аўдыторыяй. Паступова сэрца супакоілася: Вася радаваў добрымі навінамі, у яго ўсё атрымлівалася. З ініцыятывы ваенкамата ён удала прайшоў навучанне пры Брэсцкім ДТСААФ, таму быў прыняты на службу вадзіцелем. Сына заўжды цікавіла тэхніка, перад арміяй ён скончыў машынабудаўнічы факультэт БрДТУ.
Сам малады чалавек прызнаецца, што з першых дзён лёгка ўліўся ў ваенны калектыў, знайшоў агульную мову з саслужыўцамі. Да вайсковага распарадку дня прывык хутка: як аматар здаровага ладу жыцця хлопец заўсёды сябраваў з дысцыплінай. Дарэчы, шматгадовыя заняткі спортам і добрая фізічная падрыхтоўка дапамагаюць Васілю на службе і надаюць упэўненасці. Асабліва падабаюцца радавому палявыя выхады і стрэльбы. Безумоўна, задавальненне прыносіць і “размова” з тэхнікай. Старшы вадзіцель Філіманюк праводзіць шмат часу са сваімі жалезнымі падапечнымі: “ЗІЛам-131” і “Уралам”. Васіль навучыўся адчуваць сэрцабіццё машыны, пры неабходнасці сам займаецца яе рамонтам.
– Самым запамінальным момантам службы стаў удзел у маштабных вучэннях “Захад-2017”, – заўважае малады чалавек. – Мне давялося асвоіць тэхніку стральбы на пераносным зенітным ракетным комплексе “Игла”. Атрымаў неабходны ў ваеннай справе вопыт, а яшчэ неверагодныя эмоцыі і ўражанні!
Намеснік камандзіра дывізіёна па ідэалагічнай рабоце маёр Дзяніс Бакур характарызуе Васіля як дысцыплінаванага і адказнага салдата, якому можна даверыць рашэнне самых складаных ваенных задач. Зазначае, што яго выхаванец падчас службы неаднаразова праяўляў свае лепшыя якасці і ўменні, а ў армейскім калектыве карыстаецца заслужаным аўтарытэтам.
– Кожны навабранец павінен разумець, што служба ў войску – важны этап у станаўленні асобы мужчыны, – лічыць Васіль Філіманюк. – Трэба старацца правесці гэты час з карысцю, каб набыць новыя веды, засвоіць неабходныя навыкі, стаць больш смелым і вынослівым. Неабходна цаніць кожную магчымасць, таму што служба праходзіць хутка. Здаецца, толькі ўчора знаёміўся з саслужыўцамі, а насамрэч у маі ўжо дэмабілізуюся!
Фота з асабістага архіва Васіля ФІЛІМАНЮКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дар’я НІКАНЧУК. Дзевяць месяцаў доўжыцца служба ў войску жабінкаўца Васіля Філіманюка. За гэты час малады чалавек паспеў асвоіць армейскую спецыяльнасць,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика