Чаго хоча жанчына?. 21.by

Чаго хоча жанчына?

08.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сакавік, сакавік…  Ярчэй свяці, сонейка, хутчэй прыходзь, вясна.  Светлым будзь, жаночае свята — і ад надвор’я, і ад чуласці, клопату, своеасаблівай увагі моцнай палавіны чалавецтва. Не сакрэт: у гэты дзень жанчын чакаюць сюрпрызы. А якія? Пажывём — пабачым. Але вось што пачулі ўжо сёння:

Вера, 30 год: — Упэўнена, што сёлета, як заўсёды, муж прыйдзе з букетам кветак. Кветкі — у любым узросце радасць. І нават прызнанне ў каханні.
Сафія, 19 год: — Мужа ў мяне пакуль што няма, але сябрую з харошым хлопцам. А хлопцы што дораць? Кветкі, касметыку… Яшчэ пацалунак. Во! І хопіць.
Надзея, 41 год: — Ні золата-брыльянтаў, ні норкавага футра не чакаю. Муж за сваю зарплату на многае не разгоніцца. Прыносіць звычайна то кубачак для чаю, то памаду, то хусцінку… І за гэта яму шчырае дзякуй. Галоўнае не падарунак, а ўвага.
Алена, 52 гады: — Якога хачу падарунка ад мужа? А вось такога: каб перад святам зрабіў генеральную ўборку кватэры, каб 8 сакавіка нагатаваў ежы, памыў посуд, каб я магла адпачыць, адляжацца на канапе і паглядзець святочныя тэлеперадачы.
Анастасія, 48 год: — Напярэдадні 8 Сакавіка некалькі год запар муж прыходзіць дадому ў нецвярозым стане, псуе настрой. У яго працоўным калектыве адбываюцца віншаванне жанчын, карпаратыў… Прыносіць падарунак і мне, але радасці не адчуваю.
Ірына, 72 гады: — Даўно без мужа, удава. Не пакідаюць без увагі дзеці, унукі. Да жаночага свята прынясуць усяго-ўсяго, хоць прашу не рабіць гэтага. Шафа “трашчыць” ад падарункаў. Летась заказалі і вялікі-вялікі торт. Вечарам на чай з тортам запрасіла суседак. Яны вельмі хвалілі маіх дзяцей, мне было прыемна.
Аксана, 35 год: — Пра падарунак мужа ведаю загадзя. І мне, і маёй, і сваёй маме ён купіў білеты на спектакль у сталічны тэатр імя Янкі Купалы. Маладзец. І наогул такога мужа, сына і бацькі, як наш Валодзя, пашукаць трэба…
Яніна, 58 год: — Я не працую, на заслужаным адпачынку. Учора муж прынёс мне вельмі прыгожы кошык. Кажа: “Летам часцей бывай у лесе, збірай ягады, грыбы. Але больш адпачывай, беражы сваё здароўе”. Ён у мяне ўважлівы, клапатлівы. Ва ўсім дапамагае і дома, і на дачы. Найлепшы падарунак на ўсё мае жыццё — гэта ён сам.
Вольга, 69 год: — Цяпер мая сям’я — сын, нявестка, унукі. Праўда, жывём асобна: унукі — у Мінску, сын з нявесткай — у Мядзеле, я — у роднай вёсцы. Сын мой сціплы, нешматслоўны, хоць ведаю, што мяне любіць. Затое нявестка… Пра яе асобна расказаць варта. Прыедуць — пра ўсё яна распытае: як маё здароўе, ці цёпла ў хаце, ці магу хадзіць да аўтакрамы… Дапаможа прыбраць у хаце, бялізну памыць да сябе забярэ. Падарункі, кветкі таксама прывозіць, але кажа, што гэта мой сын так стараецца. Дзякуй, дзякуй, дзякуй!
Ала, 52 гады: — Мой шаноўны муж прынясе мне зарплату і скажа: “Купі да свята сабе тое, што хочаш”. Гэта добра, але ж я і кветак хачу. Хоць бы адну…
Вось такія выказванні прагучалі ад маіх блізка знаёмых людзей. Выказванні розныя, а ў агульным падобныя. Кожная жанчына не супраць падарунка, але галоўнае для яе — быць шчаслівай. І нездарма на памяць прыйлі наступныя радкі:
Что хочет женщина,
прожив полжизни срок?
Нет, не пылающей любви,
не жаркой страсти,
А сердца верного
и нежных слов глоток,
И понимания —
и в счастье, и в несчастье.

В. Місуна.
г. Мядзел.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сакавік, сакавік…  Ярчэй свяці, сонейка, хутчэй прыходзь, вясна.  Светлым будзь, жаночае свята — і ад надвор’я, і ад чуласці, клопату, своеасаблівай увагі моцнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика