В этом году исполняется пять лет Государственному комитету судебных экспертиз РБ. 21.by

В этом году исполняется пять лет Государственному комитету судебных экспертиз РБ

22.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Сёлета ў красавіку спаўняецца пяць гадоў з моманту ўтварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Да гэтага экспертна-крыміналістычнае падраздзяленне ўваходзіла ў склад органаў Міністэрства ўнутраных спраў. Ля вытокаў стварэння новай адказнай службы на Міёршчыне знаходзіўся Генадзь СЦЕПУЛЁНАК.

— Раней першага сакавіка прафесійнае свята адзначалі беларускія спецыялісты экспертна-крыміналістычнай службы, а праз колькі дзён — і ўся наша міліцыя. Я нарадзіўся недзе пасярэдзіне — 2 сакавіка, гэта, напэўна, вызначыла мой лёс, — жартуе Генадзь Сяргеевіч, ветэран міліцэйскай службы, былы старшы эксперт-крыміналіст. Хаця хапала і іншых падстаў, якія паўплывалі на выбар будучай прафесіі.


Напрыклад, падчас службы ў арміі, а гэта 1973-1975 гады, пасля школы інструктараў службовых сабак у Душанбэ трапіў на ірана-афганскую граніцу. Там двойчы на дні са сваім чацвераногім памочнікам у складзе нарада аб'язджаў на аўтамашыне ГАЗ-66 давераны ўчастак граніцы. Яго часта парушалі атары авечак і дзікія жывёлы. Па просьбе мясцовай улады наведваўся ў бліжэйшы аул, калі трэба было па свежых слядах расследаваць чарговы выпадак бытавога крадзяжу. Яшчэ не здагадваўся, што атрымліваў першыя ўрокі будучай прафесіі. Аб іх паспяховасці сведчаць нагрудныя знакі "Выдатнік пагранічных войск", "Старшы паграннарада СССР", "Спецыяліст І класа".


Адначасова фізічна загартаваўся: граніца праходзіла часткова па пустыні з пыльнымі бурамі летам і па гарыстай мясцовасці з кантраснымі тэмпературамі дня і ночы. Паўсюдна сустракаліся ядавітыя скарпіёны і фалангі ў цёплы перыяд, снежныя завеі і моцная сцюжа суправаджалі зімой.


 Правераны і выпрабаваны пагранічнымі справамі старшы сяржант пасля службы з'явіўся ў Міёрскі райваенкамат для пастаноўкі на ўлік. Сустрэўся з начальнікам райаддзела ўнутраных спраў Філіпавым. Арсеній Макаравіч прапанаваў былому пагранічніку службу ў міліцыі.


Спачатку Генадзь Сяргеевіч займаў сяржанцкія пасады, а калі пераканаўся ў правільнасці выбранага шляху, паступіў у Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. Спецыялізацыяй выбраў — крымінальны вышук. Даводзілася старанна вучыць заканадаўства, настойліва асвойваць тонкасці міліцэйскай службы. Потым дадаліся валоданне зброяй — агнястрэльнай і халоднай, і яе вызначэнне, дактыласкапія, балістыка, трасалогія і іншыя спецыяльныя навукі. Тэарэтычныя веды замацоўвалі на практыцы: курсанты нярэдка дапамагалі падтрымліваць грамадскі парадак на масавых мерапрыемствах у сталіцы. Удзел Генадзя Сяргеевіча ў Алімпіядзе-80 адзначаны Ганаровай граматай Міністра ўнутраных спраў СССР. Будучыя міліцэйскія афіцэры пастаянна дзяжурылі ля ўрадавай трыбуны на дзяржаўныя святы. Запомнілася Генадзю Сяргеевічу, што першы сакратар Кампартыі Беларусі Пётр Міронавіч Машэраў, мінаючы маладзенькіх курсанцікаў, вітаўся з імі за руку.


Генадзь Сцепулёнак вярнуўся ў Міёры старшым экспертам-крыміналістам. Гэтую пасаду тады толькі ўвялі, і, шчыра кажучы, крыху прытрымалі з разлікам на прыезд маладога спецыяліста. На першым часе працаваў на тры раёны — Міёрскі, Браслаўскі і Шаркаўшчынскі. Вось дзе спатрэбілася нядаўняя пагранічная загартоўка!


Эксперт-крыміналіст — гэта хто?
— Спецыяліст з шырокім кругаглядам па пытаннях дазнання і следства. Ён павінен быць першым на месцы здарэння ці злачынства, кіруе аглядам або сам гэтым займаецца, каб выявіць усе акалічнасці, знайсці сляды наўмыснікаў — адбіткі рук і абутку, выкарыстаныя прылады, зброю і боепрыпасы, розныя рэчы, якія шмат могуць расказаць пра ўдзельніка падзей, магчымыя плямы, нават пахі…


Такія навыкі адразу спатрэбіліся?
— А як жа. Тады па нашым і суседніх раёнах пракацілася серыя крадзяжоў. Наўмыснікі-цыгане прыязджалі на машыне, наведваліся ў дамы вяскоўцаў. Потым гаспадары заяўлялі пра знікненні грошай і рэчаў. З такімі выпадкамі разбіраўся ў Горках пад Дзісной. Там выявіў невядомы для нашых органаў выразны адбітак вялікага пальца з характэрным шрамам. А тут якраз паведамленне з Сянно, што там затрымалі групу цыганскіх злодзеяў-гастралёраў. Тэрмінова выехаў да суседзяў з тагачасным начальнікам крымінальнага вышуку Міхаілам Кірылавічам Петракевічам, зрабілі дактыласкапію. Адчуў дрыжыкі задаволенасці, калі на адным з адбіткаў пальца заўважыў такі знаёмы шрам. Што называецца, увайшоў у смак работы. А тады, дарэчы, было раскрыта больш за два дзясяткі крадзяжоў па ўсёй вобласці.


— Даводзілася расследаваць крадзяжы з магазінаў у Новым Пагосце, на Дзісенскай зоне, — працягваў успамінаць Генадзь Сяргеевіч. — Запомніўся абрабаваны сельмаг у Манякове. Яго абследаваў разам са старшым операм крымінальнага вышуку Аляксандрам Фёдаравічам Козелам. Накірунак пошуку ўказала шкляначка з выбітага акна са слядамі крыві. Удваіх прабеглі не менш за пяць кіламетраў, але схованку з украдзеным выявілі.


Напэўна, работа крыміналіста не заўсёды пакідае адчуванне задавальнення?
— Так. У пачатку самастойнай работы давялося здымаць на гарышчы вісельніка. Цесна, нязручна, няўдалы рух аператыўніка — і важкае халоднае цела валіцца на цябе! Такое помніцца доўга. Ці нешчаслівы выпадак, калі на працягу сутак шэсць тэрміновых выездаў, і за кожным — трагедыя, у якой неабходна дакладна разабрацца.


Хаця бывала рознае. Пасля святкавання Новага года спрацавала сігналізацыя ў кафэ. Выязджаем трывожнай групай туды — нікога няма, слядоў узлому не бачна, насцярожыў толькі бес-парадак у буфеце са спіртным. Заходжу за стойку, а там пралом у качагарку, дзе пахропвае зусім "цёпленькі" рабаўнік.


Ва ўсялякім выпадку імкнуўся, каб выявіць наўмыснікаў, аргументавана даказаць віну злачынцаў і не кінуць нават цень падазрэння на законапаслухмянага чалавека. Павышэнню кваліфікацыі і прафесійнага ўзроўню садзейнічалі рэгулярныя курсы пры Вышэйшай следчай школе ў Валгаградзе, дзе вывучаў сучасныя метады правядзення экспертыз, асвойваў новае абсталяванне і прыборы. Зразумела, знаёміўся з тэндэнцыямі, што праяўляліся ў крымінальным асяродку.

Генадзь Сяргеевіч праводзіў крымінальныя экспертызы да выхаду на пенсію. Адзначаны медалямі "За бездакорную службу" ўсіх трох ступеняў, атрымаў кішэнны гадзіннік да 80-годдзя беларускай міліцыі і юбілейны медаль — да 90-годдзя. Яшчэ працяглы час праяўляў сябе на розных участках гаспадарчай работы.


Міхаіл ЗАКРЭЎСКІ, начальнік Міёрскага міжраённага

аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Сёлета ў красавіку спаўняецца пяць гадоў з моманту ўтварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Да гэтага экспертна-крыміналістычнае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика