На службе — і ў святы, і ў будні. 21.by

На службе — і ў святы, і ў будні

13.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— Усё пад кантролем: міліцыя — у зале і на сцэне. Гэта значыць — ніякіх здарэнняў, акрамя віншавальных! — жартоўна і ў адпаведнасці з тэмай распачалі святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню міліцыі, вядучыя Аксана Мельнічэнка і ўчастковы інспектар Яўген Ярмаковіч.
І сапраўды, калі яшчэ ўбачыш столькі супрацоўнікаў міліцыі ў адным месцы ды яшчэ ў параднай форме? Павіншаваць іх з прафесійным святам прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка, намеснік пракурора раёна саветнік юстыцыі Андрэй Гавета, начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях падпалкоўнік унутранай службы Андрэй Каркоцкі. Ад абласнога кіраўніцтва — упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама — слова меў намеснік начальніка ўпраўлення фінансаў і тылу Віктар Троцкі. Ён прадоўжыў тэму віншавання начальніка УУС Аляксандра Кавальчука, якое прагучала ў відэазвароце, і ўручыў райаддзелу падарунак — сертыфікат на атрыманне камп’ютара.
Шмат у гэты дзень было і ўзнагароджаных. Старшыня райсавета Алег Бароўка Ганаровую грамату райвыканкама ўручыў падпалкоўніку ў адстаўцы Аляксандру Філіпчыку, а падзякі старшыні райвыканкама Анатолія Вайнілкі — Марыне Бараулі і падпалкоўніку ў адстаўцы Васілю Церашкевічу. Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны таксама маёр міліцыі Уладзімір Ермаловіч. Рашэннем Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта міліцыі Ігара Шуневіча медалём “100 год міліцыі Беларусі” ўзнагароджаны падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Аляксандр Філіпчык, маёры міліцыі Юрый Маўчан, Аляксандр Кабяк, Андрэй Купрэвіч і Дзмітрый Шылько. Падзякі начальніка УУС Мінаблвыканкама генерал-маёра міліцыі Аляксандра Кавальчука атрымалі старшыя лейтэнанты міліцыі Андрэй Уліцкі і Вадзім Півавар. Загадам начальніка РАУС, падпалкоўнікам міліцыі Андрэем Мінічам граматай заахвочаны старшы лейтэнант міліцыі Алег Буйчонак, лейтэнант міліцыі Анастасія Вайцяхоўская, прапаршчык міліцыі Аляксей Мацін і Алена Жукоўская, а падзякай — капітаны міліцыі Вольга Храпан і Галіна Чарняўская.
За плённае супрацоўніцтва грамату абласнога ўпраўлення МНС райаддзелу ўнутраных спраў уручыў кіраўнік раённай структуры Андрэй Каркоцкі. Андрэй Анатольевіч павіншаваў праваахоўнікаў, у тым ліку і тых, хто ў гэты ўрачысты дзень нясе службу, з прафесійным святам і пажадаў ім і надалей годна выконваць пастаўленыя перад імі задачы па абароне інтарэсаў грамадства і дзяржавы.
Ад імя ветэранаў праваахоўных органаў, тых, хто большую частку свайго жыцця прысвяціў служэнню народу і міліцыі, выступіў старшыня ветэранскай арганізацыі падпалкоўнік міліцыі ў запасе Аляксандр Філіпчык. Ён з гонарам паведаміў, што на апошнім сходзе ветэранаў міліцыі Міншчыны мядзельская арганізацыя была адзначана як адна з лепшых. Аляксандр Аляксеевіч павіншаваў калег з прафесійным святам, выказаў словы ўдзячнасці ў адрас сем’яў праваахоўнікаў, якія заўсёды падтрымліваюць і з разуменнем адносяцца да іх нялёгкай службы.
Дарэчы, пра жонак міліцыянераў. Ведаеце, якімі перавагамі яны валодаюць? Вядучыя падказалі: па-першае, іх мужам выдаюць бясплатную форму; па-другое, калі дома — канфлікт, можна не выклікаць міліцыю, бо яна ўжо тут; па-трэцяе, тэарэтычна кожны сяржант міліцыі можа стаць генералам, а яна такім чынам — генеральскай жонкай. Увогуле жарты, падрыхтаваныя вядучымі, стваралі нязмушаную і прыемную атмасферу. Уздымалі святочны настрой і песні ў выкананні Яўгена Ярмаковіча, Вікторыі Стэрнад, Віталя Кісяля, Анжалікі Кароль, Вікторыі Багінскай. Віншаванні, кветкі, узнагароды, музычныя нумары — іх ніколі не бывае зашмат, і заўсёды яны надоўга застаюцца ў памяці. Так было і на гэты раз: усё для тых, хто гатовы ў любы момант прыйсці на дапамогу, як таго патрабуе прафесійны і грамадзянскі абавязак.

Іна ЯРЧАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Усё пад кантролем: міліцыя — у зале і на сцэне. Гэта значыць — ніякіх здарэнняў, акрамя віншавальных! — жартоўна і ў адпаведнасці з тэмай распачалі святочнае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика