Уладзімір Падгол. ПАМІЖ РАДКОЎ. На Дзень Волі кульнем чарку — спынім сварку. 21.by

Уладзімір Падгол. ПАМІЖ РАДКОЎ. На Дзень Волі кульнем чарку — спынім сварку

14.03.2018 09:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сытуацыя супроцьстаяння сярод прыхільнікаў адзначэння #БНР100 не навіна і не сурпрыз. Адзінства сярод амбітных палітыкаў ніколі не было і не будзе, і пра гэта сведчыць уся сучасная гісторыя Беларусі. Таму дзве асноўных прычыны, што навідавоку: стаўленне да нацыянальнага адраджэння і да Расіі. А яшчэ — меркантыльны інтарэс. Бо сучасная палітыка на ўнёскі не робіцца. Культура на ахвяраванні існуе і развіваецца, як гэта было са зборам грошаў на канцэрт і на памятные знакі, в вось палітыка — не.

Пратэстоўцы Статкевіча і святапрыхільнікі Кастусёва ідуць да Дня Волі сваім шляхам, бачным і нябачным глядачам, і 25-га іхныя шляхі разыйдуцца.

Але ёсьць тут адзін шлях, які здаўна вядомы нашым людзям. І на афіцыйныя святы за часамі БССР, і на асабістыя людзі накрывалі стол і сядалі-святкавалі. Нават дэманстрацыя на чарговыя ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі, на якую людзей заганялі пугай і пернікам — пагрозамі вымовы на працы, пазбаўлення прэміі ды пераводам на ніжэйшую ступень, а пернікам была дадатковая прэмія, дык вось нават у тыя часы людзі збіраліся, каб сустрэцца родным, чарку кульнуць -- душу разгарнуць.

І вось 25-га куды б хто не пайшоў, але ж потым хоць з сябрамі, хоць з роднымі трэба свята заснавання БНР адзначыць. Ды хоць і мінералку наліць у келіх, калі хворы і лекі прымаеш, а тост за “Жыве Беларусь” сказаць ды сяброўскі “Каб вечна жылі беларусы і беларусачкі” падтрымаць.

Але гэтага мала. Калі б яшчэ за сталом стаяў сцяжок хрыстовых колераў ды фотаздымак зрабіць з гэтым бел-чырвона-белым сімвалам. Незалежнасці ўсёй святочнай талацэ з чаркамі ў руцэ, а потым той фотаздымак у інтэрнэт выставіць, тады і атрымаецца святочная дэманстрацыя, дзе і сябры Рады БНР у адных шэрагах са шмат якімі вяскоўцамі апынуцца. І непрымірымыя лідары апазыціі таксама з’яднаюцца адзначаючы супольным тостам свята.

Дарэчы, мы з сябрамі 9 сакавіка на 100-годдзе прыняцця 2-й Устаўной граматы так і зрабілі. Папарыліся, стол накрылі ў лазні і кульнулі за #БНР100, і каб вечна жыла Беларусь і нашы дзеці і ўнукі пажылі ў сапраўдная незалежнай краіне.

А наконт дэманстрацыі пратэсту скажу так: рэч важная і неабходная. Але ж чытаючы заклікі некаторых зацятых прыхільнікаў святкавання Дня Волі выключна пратэстнай дэманстрацыі, шукаў і не знаходзіў глыбіннага сэнсу і зместу таго пратэсту.

А ён навідавоку, аж вочы коле, калі чытаеш афіцыйную інфу:

12 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся сёння з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Лукашэнка сказаў:

«Ёсць шэраг пытанняў, якія пасля прэзідэнцкіх выбараў нам трэба сур'ёзна абмеркаваць, прааналізаваўшы сітуацыю. І ў сферы ваенна-палітычнага супрацоўніцтва, і ў сферы эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі. Думаю, што фармат Саюзнай дзяржавы для гэтага падыходзіць. Таму нам трэба абмеркаваць з вамі, якія актуальныя пытанні мы вынесем на разгляд Вышэйшага дзяржаўнага савета, і пагаварыць аб тым, калі прыкладна мы зможам правесці ВДС… У нас у Беларусі ўсе сыходзяцца на думцы, што калі атрымаецца ў нававыбранага Прэзідэнта Расіі наведаць Беларусь і адначасова правесці пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета, было б нядрэнна. Таму і гэту тэму нам трэба з вамі абмеркаваць, ну а потым прапануем новаму прэзідэнту правесці такую сустрэчу ў Мінску, і правесці яе ў рамках пасяджэння ВДС. Ёсць што абмеркаваць».

12 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2018 год.

Вось як саўпала! Мы адзначаем стогоддзе БНР. Мінуюць дні, калі прымаліся ўстаўныя граматы аб утварэнні БНР і паралельна кіраўнік Беларусь падпісвае бюджет Саюзнай дзяржавы Беларусь-Расія, якой не існуе ў Канстытуцыі Беларусі, і А.Лукашэнка рыхтуецца да паседжання Вышэйшай дзяржрады Саюзнай дзяржавы (антыканстытуцыйнай) да запрашае новаабранага прэзідэнта Рассіі ў Мінск адразу пасля абрання на гэтае паседжанне.

Нагадаю, што па статуту Саюзнай дзяржавы тэрыторыя — агульная, межы — агульныя, кіраўнічыя ворганы — наднацыянальныя, а ў перспектыве і агульная валюта. І нічога гэтага няма ў Канстытуцыі Беларусі! Саюзная дзяржава Расія-Беларусь — гэта знішчэнне незалежнай Беларусі і яе суверэнітэту.

І ніводная краіна ў свеце не прызнала Саюзнай дзяржавы. Яе не існуе для міжнародных структур ААН, ЕЗ, АБСЭ. А для Лукашэнкі і ягоных уладатрымальнікаў — гэта краіна рэальнасць з бюджэтам і крэслам, якое раз пораз завісае над Расіяй.

Вось вам поле для пратэсту. Фурамі тонамі гоняць з Расіі ў Беларусь наркату наркадзялкі: маўчаць нашы пратэстоўцы. Зброя і выбуховыя рэчывы ідуць праз мяжу з Расіяй — цішыня. Дык пратэстуйце! Патрабуйце ўсталявання мяжы з Расіяй з наркакантролям, кантролям за перасоўваннем зброі, выбуховак, як гэта пачалі рабіць самі кіраўнікі РФ.

Патрабуйце выхаду Беларусі з неканстытуцыйнага ўтварэння Саюзнай дзяржавы. Але ж колькі ні хадзілі нашы прыхільнікі вулічных пратэстаў ад плошчы да плошчы, ні разу ні слова ні поўслова пра гэта.

Ну, дык вось падыйшло 100-годзьдзе БНР, а нас гісторыя ўточыла адзначаць гэтае стагодзьдзе ўтварэння Незалежнай Беларусі ў складзе Саюзнай дзяржавы з РФ. Яшчэ не ўвайшлі ў РФ, але адной нагой ужо там.

Пратэстуйце!

А хаця б і такім чынам, што перад сваім шесцем напішыце дыктоўку са зваротам да народа Беларусі з заклікам пачаць жыць у сапраўды Незалежнай і Суверэннай краіне, як хацелі сто год таму заснавальнікі БНР. А пасьля шэсця разашліце сваю дыктоўку мільёнам грамадзянаў і ўладару гэтых грамадзянаў. Тады ваш голас пачуюць.

Што тычыцца такой дыктоўкі, дык яе трэба было напісаць ды разаслаць і прыхільнікам канцэртнай версыі адзначэння 100-гадздзя БНР.

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сытуацыя супроцьстаяння сярод прыхільнікаў адзначэння #БНР100 не навіна і не сурпрыз.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика