У ЦМТ прайшоў конкурс выразнага чытання "Зорны спеў" - фото. 21.by

У ЦМТ прайшоў конкурс выразнага чытання "Зорны спеў" - фото

14.03.2018 11:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У межах Года малой Радзімы ў ЦМТ прайшоў конкурс выразнага чытання “Зорны спеў”. Мерапрыемства арганізавана ЦМТ і Брэсцкім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news54022.php

У ЦМТ прайшоў конкурс выразнага чытання "Зорны спеў"

Конкурс выразнага чытання, па словах метадыста мастацкай творчасці ЦМТ Віялеты Брыч, арганізаваны для папулярызацыі пісьменнікаў Берасцейшчыны і каб зацікавіць дзяцей да чытання, раскрыць таленты маладога пакалення. З гэтай нагоды ў зале была прадстаўлена супрацоўнікамі гарадской дзіцячай бібліятэкі імя Пушкіна выстава “Перазвоны роднага краю”, якая змясціла ў сябе выданні літаратурнай Берасцейшчыны. Дапаўненнем да тэмы сталі музычныя нумары эстраднай студыi “Тарарам”. Назва конкурсу, як адзначыла старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч, таксама не выпадковая. “Зорны спеў” – гэта кніга Уладзіміра Калесніка, які пакінуў пасля сябе значны след на літаратурнай прасторы Брэстчыны.

У конкурсе выразнага чытання ўдзельнічалі сорак выхаванцаў ЦМТ. Перад юнымі ўдзельнікамі стаяла нялёгкая задача - зачытаць творы берасцейскіх творцаў перад журы, у склад якога ўвайшлі старшыня Брэсцкага аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч, паэтэса, намеснік старшыні СПБ Любоў Красеўская, паэт Вячаслаў Бельцюкоў, заслужаны журналіст, паэт, празаік Георгій Тамашэвіч, загадчыца аддзела мастацкай творчасці ЦМТ Таццяна Коўш і метадыст ЦМТ Тамара Домась.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news54022.php

У ЦМТ прайшоў конкурс выразнага чытання "Зорны спеў"

Юныя ўдзельнікі па-майстэрску праявілі свой талент, бо конкурс – гэта не толькі проста чытанне, але і інтанацыя, выразная мова, дзе павінна прысутнічаць эмацыянальная замалёўка і, безумоўна, артыстызм. Падчас двухгадзіннай імпрэзы прагучалі вершы і ўрыўкі празаічных твораў Надзеі Парчук, Зінаіды Дудзюк, Марыі Кобец, Анатоля Галушкi, Юрыя Мацюшкi, Андрэя Мазько i іншых пісьменнікаў. Кожны з удзельнікаў “пражываў” на сцэне свой выбраны твор, станавіўся на некалькі хвілін часткаю яго сюжэта.

Таму вызначыць лепшага для журы было складана. У выніку ўсе ўдзельнікі конкурсу былі адзначаны дыпломамі і падарункамі. Дыпломы ж першай ступені атрымалі: Яна Мятліцкая, Ганна Паўшук, Паліна Чарнак, Ангеліна Барысевіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах Года малой Радзімы ў ЦМТ прайшоў конкурс выразнага чытання “Зорны спеў”. Мерапрыемства арганізавана ЦМТ і Брэсцкім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика