На лінейцы гатоўнасці. 21.by

На лінейцы гатоўнасці

16.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У СГФ «Дзягілі» паставілі на лінейку гатоўнасці ўсю глебаапрацоўчую і пасяўную тэхніку да 1 сакавіка.
— Сваімі сіламі паціху рабілі — і паспелі, — тлумачыць дырэктар гаспадаркі Аляксандр Варашкевіч. — Механізатары рамантавалі замацаваную за імі тэхніку. Ім дапамагалі токар, слесар, зваршчык. Радуе, што ў нас з’явіўся свой токар. Узнавілі такарныя станкі, прылады — не трэба нікуды ездзіць, прасіць. Плануем яшчэ набыць станок для ўзнаўлення гідраўлічных шлангаў. Гэта дазволіць эканоміць час і грошы.
— Парамантавалі чызель, дыскі, плугі — вунь стаяць на лінейцы гатоўнасці, — гаворыць механізатар Павел Лукашэвіч і паказвае тэхніку, на якой будзе працаваць на пасяўной.
— З запчасткамі праблем не было?
— Не, добра ўсё ішло — дружна рабілі.
Да сёлетняй пасяўной тэхнікі ў гаспадарцы прыбавілася. Напрыклад, летась былі два чызелі — сёлета ўжо тры.



— Адзін набылі ў разабраным выглядзе — як кажуць, з-пад плота. Узнавілі, злажылі, — расказвае Аляксандр Сяргеевіч. — Асноўныя цяжкасці якраз у тым, што даводзіцца шмат чаго набываць няновага і складваць. А сіл нямнога — не такая вялікая гаспадарка.
Удалося і ўмовы для рамонту палепшыць: перакрылі дах майстэрні.
— Невядома, ці вытрымаў бы ён гэту зіму, — дадае Аляксандр Варашкевіч. — Таму прынялі рашэнне яго перакрываць. Уклалі ўласныя сродкі: набылі шыфер, свае будаўнікі і зрабілі. Да новага года справіліся.
— Механізатары кажуць, што праблем з запчасткамі не было…
— Так.
— На гэта фінансы патрэбны.
— Неяк выкручваемся. Грошы даюць малако і мяса. Таму, як завяршылі падрыхтоўку тэхнікі для апрацоўкі глебы і пасяўной, адразу ўзяліся за рамонт машын і прылад да касавіцы. Бо, лічу, самае галоўнае — нарыхтоўка кармоў. Хочацца расці ў вытворчасці малака і мяса. А для гэтага патрабуюцца кармы. Калі яны ёсць, — будуць і прывагі, і надоі.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У СГФ «Дзягілі» паставілі на лінейку гатоўнасці ўсю глебаапрацоўчую і пасяўную тэхніку да 1 сакавіка. — Сваімі сіламі паціху рабілі — і паспелі, — тлумачыць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика