Арганізацыі Жабінкаўшчыны за бяспечную працу. 21.by

Арганізацыі Жабінкаўшчыны за бяспечную працу

16.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крысціна СЕМЯНЮК.
Фота аўтара.
Для правядзення маніторынгаў аховы працы Жабінкаўскі раён наведала рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Пад увагай аказаліся многія прадпрыемствы і арганізацыі: аддзяленне паштовай сувязі “Белпошта”, Жабінкаўскі раён электрасетак, цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна, Мацеевіцкая базавая школа, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, Азяцкі сельскі Дом культуры, ДРБУ № 103, дыстанцыя пуці, магазін “Санта № 65”, АЗС
№ 58, спартыўны комплекс “Бадзёрасць”.
Разам з галоў-ным тэхнічным інспектарам працы Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і па сумяшчальніцтве кіраўніком рэйдавай групы Генадзем Берднікавым і старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Нінай Калыбскай мы наведалі ПМК-10 і ПМК-19.
Спачатку Генадзь Валянцінавіч правёў гутарку са спецыялістамі па ахове працы прадпрыемстваў, праверыў правільнасць адпаведнай дакументацыі. Затым інспектар адправіўся ў цэхі і майстэрні, каб ацаніць умовы працы работнікаў. Ад позірку Генадзя Берднікава не ўтаілася ніводная дробязь.
Вялікая ўвага надавалася і індывідуальнай ахове работнікаў. Інспектар цікавіўся наяўнасцю ў іх спецвопраткі, ахоўных навушнікаў, акуляраў, касак, пальчатак.
Па выніках маніторынгу ў кінатэатры “Юбілейны” прайшоў семінар-нарада з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Дзяніса Гардзеева, а таксама намеснікаў кіраўнікоў, галоўных інжынераў, спецыялістаў па ахове працы, старшыняў прафсаюзных камітэтаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
“Па выніках маніторынгу я і мае калегі не выявілі сур’ёзных парушэнняў. Асноўная праблема, якую мы адзначылі, – адсутнасць неабходных агароджаў на некаторым абсталяванні. Помніце, што выкананне нормаў па ахове працы, – не нечы капрыз, а неабходнасць, якая дазваляе захаваць здароўе, а часта і жыццё работнікаў”, – адзначыў Генадзь Берднікаў.
Падчас семінара яго ўдзельнікам паказалі кінафільм “Ахова працы”, пад-рыхтаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крысціна СЕМЯНЮК. Фота аўтара. Для правядзення маніторынгаў аховы працы Жабінкаўскі раён наведала рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика