Для чаго патрэбна мама?. 21.by

Для чаго патрэбна мама?

16.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

З такім пытаннем звярнулася да выхаванцаў ясляў-сада № 2 Жабінкі.

Віка КУРАЧКІНА:
– Для таго, каб гатаваць што-небудзь смачненькае. Я вельмі люблю маміны блінчыкі. А яшчэ, каб хадзіць у магазін па прадукты і разам са мною і сястрычкай на прагулкі, гуляць у розныя гульні і фатаграфаваць нас.
Дзіма ГАЛОЎЧЫК:
– Каб любіла мяне, дапамагала ва ўсім і выхоўвала. Яна вучыць быць добрым і паслухмяным. Яшчэ, каб гатавала розныя стравы. Мне найбольш падабаюцца макароны, якія мама робіць з моркваю.
Ксюша РАДЧУК:
– Мама для таго, каб прыбраць у кватэры, памыць падлогу і посуд, навесці парадак у шафе, схадзіць у магазін, дапамагчы мне сабраць цацкі. А калі яна справіцца з работай, то пагуляць са мною.
Вадзім МІК’ЯНЕЦ:
– Каб шыць адзенне, гатаваць ежу, вазіць у Брэст у парк на каруселі і даваць мне грошы на прадукты. За іх я куплю хлеб, батон, сыр і малако.
Соня САЎРАС:
– Мама патрэбна для таго, каб купаць мяне і рабіць прычоскі, купляць адзенне, фрукты і ўпрыгажэнні, дапамагаць адшукваць цацкі і вучыць мяне пісаць. А яшчэ для таго, каб пякчы бліны, торты і рабіць у доме свята.
Глеб СВАРЦЭВІЧ:
– Каб заводзіць мяне ў садзік і забіраць дадому, гуляць у школу, вазіць у Сцяброва і Глыбокае ў госці да бабуль. А яшчэ без мамы ніхто не народзіцца. Яна дала жыццё мне і майму старэйшаму брату Уладзіку.
Апытвала і фатаграфавала Алёна НІКАНЧУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  З такім пытаннем звярнулася да выхаванцаў ясляў-сада № 2 Жабінкі. Віка КУРАЧКІНА: – Для таго, каб гатаваць што-небудзь смачненькае. Я вельмі люблю маміны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика