Беларускі дыпламат учыніў ДТЗ у Вільні і ўцёк з месца здарэння. 21.by

Беларускі дыпламат учыніў ДТЗ у Вільні і ўцёк з месца здарэння

19.03.2018 12:01 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: DELFI / Ainis Gurevičius

У Вільні дарожная паліцыя затрымала беларускага дыпламата за тое, што ён уцёк з месца ДТЗ, піша tut.by. Аварыя здарылася ў нядзелю, 18 сакавіка, каля 18.20 у спальным раёне на вуліцы Габіёс.

У віленскай паліцыі кажуць, што Hyundai IX35 беларускай амбасады зачапіў аўтамабіль Toyota Yaris, які стаяў у двары. Сведкі здарэння сталі рабіць кіроўцу заўвагі, але той папросту з'ехаў. 

Відавочцы ДТЗ выклікалі паліцыю. Паліцыянты затрымалі парушальніка ў двары суседняга хаты на вуліцы Укмергес. У аўтамабілі быў 44-гадовы дарадца беларускай амбасады ў Літве. Мяркуецца, што менавіта ён і кіраваў аўтамабілем. Дыпламат адмовіўся правярацца на цвярозасць.

У амбасадзе Беларусі ў Літве пацвердзілі, што было нязначнае ДТЗ, у якім удзельнічаў супрацоўнік прадстаўніцтва. "Наш супрацоўнік не ўцякаў з месца аварыі — ён ад'ехаў метраў дваццаць для таго, каб не перагароджваць выезд, і чакаў паліцыю, якая прыбыла і склала пратакол. Кіроўца-дыпламат быў цвярозы, хоць і адмовіўся прайсці агляд — меў на гэта поўнае права", Ч тлумачаць у амбасадзе.

У амбасадзе кажуць, што караць свайго супрацоўніка не будуць. Яго чакае законнае разбіральніцтва з уладальнікам пашкоджанага Toyota Yaris.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: DELFI / Ainis Gurevičius У Вільні дарожная паліцыя затрымала беларускага дыпламата за тое, што ён уцёк з месца ДТЗ, піша tut.by. Аварыя здарылася ў нядзелю, 18 сакавіка,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика