Віктар Зюрын. Любую работу выконвае бездакорна. 21.by

Віктар Зюрын. Любую работу выконвае бездакорна

21.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Думаю, чытачам газеты прозвішча механізатара ААТ «Агравідзы» Віктара Зюрына добра вядома. Варта ў час сезонных сельскагаспадарчых кампаній паглядзець у пералік лідараў спаборніцтва — і там абавязкова знойдзеш ягонае. І няважна, якой работай ён займаецца: уносіць мінеральныя ўгнаенні ці косіць травы, культывіруе глебу ці ўбірае збожжа — па нормах выпрацовак і намалотах заўсёды дабіваецца высокіх вынікаў.

Лепш за ўсё прафесійнае майстэрства і працавітасць Віктара Міхайлавіча раскры- ваюцца на хлебнай ніве ў час уборкі ўраджаю. У 2002 годзе механізатар атрымаў першы тады ў раёне нямецкі камбайн «Мега» і на працягу цэлага дзясятка гадоў упэўнена трымаў лідарства па намалотах. І не толькі ў раёне, а і ў вобласці. Двойчы прымаў удзел у рэспубліканскіх «Дажынках». Праўда, абодва разы быў другім. Першы раз у падарунак ад Прэзідэнта атрымаў тэлевізар, другі — халадзільнік.

Віктар Міхайлавіч, успамінаючы пра тыя гады, шчыра прызнаецца, што імкнуўся працаваць на жніве так, каб стаць першым і атрымаць у падарунак аўтамабіль. Аднак кожны раз дарогу яму пераходзілі камбайнеры з Докшыцкага раёна. Яно і зразумела: землі там больш урадлівыя, даюць лепшы ўраджай, таму пераўзысці докшыцкіх хлебаробаў не было практычнай магчымасці.

Між іншым, Віктара Зюрына на Браслаўшчыну закінула чарнобыльская трагедыя. Нарадзіўся ён у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. Скончыў школу і мясцовае прафтэхвучылішча, адслужыў у арміі, ажаніўся. У сям’і нарадзіліся двое дзяцей. Ішоў 1989 год. Ужо забывалася аварыя на ЧАЭС, ды яна і не блізка: ад Чачэрска больш за 200 км. Раптам у вёсцы з’явіліся вайскоўцы з тэхнікай, пачалі здымаць і закопваць верхнія слаі глебы. Каб не падвяргаць рызыцы дзяцей, вырашылі з жонкай перабрацца на новае месцажыхарства.

Тады ў калгасе «Уперад» галоўным заатэхнікам працаваў аднавясковец В. Зюрына Іван Пірагоў. Ён і параіў сям’і пераехаць на Браслаўшчыну. Цяпер пра той пераезд механізатар успамінае з гумарам. Уцякалі, кажа, ад станцыі, якую ніколі не бачылі, а пераехалі сюды — Ігналінская побач. Выедзеш на поле за Ждэгелі — і вось яна як на далоні.

Аднак мяняць яшчэ раз месцажыхарства не рашыліся. Віктар Міхайлавіч узяўся за ўладкаванне жыцця сям’і. Нягледзячы на тое, што яшчэ не меў багатага вопыту работы на трактары, імкнуўся заўсёды бездакорна выконваць даручаную справу, ніколі не лічыўся з часам. І поспех прыйшоў. —

За якую б работу ні ўзяўся Віктар Зюрын, — характарызуе механізатара дырэктар акцыянернага таварыства Уладзімір Залатуха, — ведаю: выканае бездакорна. Скажы, што трэба працаваць ноччу, — пярэчыць не будзе. Таму і перадавы. Прычым ніхто для лідарства цяплічных умоў яму не стварае. Усё, чаго дасягнуў, — гэта вынік яго старання, працавітасці і прафмайстэрства.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Думаю, чытачам газеты прозвішча механізатара ААТ «Агравідзы» Віктара Зюрына добра вядома. Варта ў час сезонных сельскагаспадарчых кампаній паглядзець у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика