Избран новый председатель районного Совета депутатов Докшицкого района. 21.by

Избран новый председатель районного Совета депутатов Докшицкого района

21.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_4967
Адбылася першая сесія раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання. У ёй прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Пінчук і іншыя афіцыйныя асобы.
У адпаведнасці з законам “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” на сесіі шляхам тайнага галасавання быў абраны старшыня раённага Савета дэпутатаў. Ім стала дэпутат па Параф’янаўскай выбарчай акрузе № 33 Валянціна Рандарэвіч. З выбарам на высокую і адказную пасаду Валянціну Юр’еўну шчыра павіншаваў старшыня райвыканкама. Алег Леанідавіч пажадаў плённай працы, новых поспехаў і здзяйсненняў у час кіраўніцтва дэпутацкім корпусам раёна (на здымку).
На сесіі таксама быў абраны намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў. Ім стаў дэпутат па Чыгуначнай выбарчай акрузе № 32 Мікалай Шульгат.
Камісію па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту ўзначаліў дэпутат па Бярозкаўскай выбарчай акрузе № 20 Валянцін Баравікоў, камісію па пытаннях бюджэту і эканамічным развіцці – дэпутат па Камсамольскай выбарчай акрузе № 2 Вацлаў Андрыеўскі, па пытаннях сацыяльнай абароны грамадзян і па справах моладзі – дэпутат па Пушкінскай выбарчай акрузе № 4 Інга Журомская, па пытаннях АПК і экалогіі – дэпутат па Манковіцкай выбарчай акрузе № 13 Аляксандр Давідовіч.
Абраны прэзідыум райсавета ў складзе дзевяці чалавек. У яго састаў акрамя вышэйназваных дэпутатаў абраны таксама: дэпутат па Крыпульскай выбарчай акрузе № 26 Марына Клімовіч, па Ліпаўскай № 31 – Віталь Няспляк і па Бярэзінскай № 18 Дзмітрый Каляга.
Зацверджаны план работы на 2018 год.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылася першая сесія раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання. У ёй прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Пінчук і іншыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика