Прыгожыя і таленавітыя «Беларусачкі». 21.by

Прыгожыя і таленавітыя «Беларусачкі»

21.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дубровно, дубровенский, конкурс, старшеклассницы

У першы дзень каляндарнай вясны ў раённым Доме культуры прайшла чарговая шоу-праграма.
Старшакласніцы гарадскіх школ Дзіяна Марэцкая, Ганна Малахава, Дар’я Плячкова, Кацярына Кірпічэнкава, Карына Пяцькова і Алёна Голешава змагаліся за званне самай прыгожай, вытанчанай, артыстычнай дзяўчыны, а разам з гэтым і за ганаровы тытул “Беларусачка-2018”.
Гледачы заварожана чакалі першага выхаду на сцэну таленавітых і чароўных дзяўчынак. І чаканні сябе апраўдалі. Стройныя, прывабныя, абаяльныя дзяўчаты пакарылі залу. Адразу стала зразумела, што журы будзе даволі цяжка вызначыць уладальніцу галоўнага тытула.


Дубровно, дубровенский, конкурс, старшеклассницы

Члены журы — Святлана Рыжанская, намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама, Людміла Дударава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама, Ірына Кантроўская, начальнік аддзела адукацыі, спорта і турызма Дубровенскага райвыканкама, Уладзімір Бабічаў, дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна”, Аксана Анікеева, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў, Уладзімір Велейшыкаў, начальнік аддзела землеўпарадкавальнай службы Дубровенскага райвыканкама, член БРСМ, — уважліва сачылі за дзеяннем, якое разготвалася на сцэне.


Дубровно, дубровенский, конкурс, старшеклассницы

Кожнай з шасці дзяўчат трэба было прайсці 6 іспытаў конкурснай праграмы: “Відэавізітоўка”, “Харэаграфія”, “Творчы конкурс”, “Бліц-апытанне”, “Літаратурна-музычная замалёўка”, “Дэфіле”. Кожны выхад на сцену быў прысвечаны адраджэнню беларускіх народных традіцый і папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. І гэта невыпадкова, таму што конкурс “Беларусачка-2018” быў прысвечаны Году малай Радзімы, якім абвешчаны ў нашай краіне 2018 год. Менавіта з гэтай тэматыкі і пачаўся першы этап конкурса “Беларусачка-2018”.


Дубровно, дубровенский, конкурс, старшеклассницы

Традыцыйна ў “Відэавізітоўцы” прыгажуні прэзентавалі сябе, расказвалі пра захапленні і мары, а таксама пра сваю малую Радзіму — горад на беразе Дняпра — Дуброўна.
Творчы конкурс дазволіў больш поўна раскрыць таленты ўдзельніц, паказаць не толькі знешнюю прывабнасць, але і ўнутраны свет. Дзяўчаты для кожнага выхада на сцэну падабралі касцюмы ў нацыянальным стыле. Пластычнасць, добрае адчуванне музыкі, танцавальны рытм дэманстравалі Карына Пяцькова і Дар’я Плячкова. Захапленне выклікаў тэатралізаваны танец Кацярыны Кірпічэнкавай, якая паказала сябе сапраўднай камедыйнай артысткай, выканаўшы ролю вясковай дзяўчыны на выданні. Вакальнымі данымі пакарылі журы і гледачоў Ганна Малахава і Алёна Голешава. А Дзіяна Марэцкая прадэманстравала пра захапленне — вязанне.
Конкурсаў было шмат. Пад шчырыя апладысменты прайшло і дэфіле ў касцюмах калекцыі «Брэнды Дубровеншчыны», якія падрыхтавалі ўдзельнікі ўзорнага тэатра моды “Меланж” пад кіраўніцтвам Наталлі Дзеравяшкі.


Дубровно, дубровенский, конкурс, старшеклассницы

Падчас правядзення гэтага конкурсу кожная з удзельніц мела вельмі добрую групу падтрымкі. Гледачы сустракалі дзяўчат вельмі эмацыянальна. Удалыя выхады іншых удзельніц таксама суправаджаліся апладысментамі. Арганізатары шоу-праграмы паклапаціліся аб тым, каб змест быў не толькі забаўляльным, але і пазнавальным. Так, падчас конкурсу з дапамогай ўдзельніц гледачы змаглі зрабіць вандроўку па ўсіх фестывалях Віцебшчыны, і кожны зразумеў наколькі наша малая Радзіма яскравая, таленавітая, непаўторная.


Дубровно, дубровенский, конкурс, старшеклассницы

Аднак, конкурс ёсць конкурс. І вердыкт журы не прымусіў сябе чакаць. Самай прывабнай, таленавітай, вясёлай дзяўчынай і ўладальніцай тытула “Беларусачка-2018” стала Кацярына Кірпічэнкава. Яе суцэльная прыгажосць пакарыла журы. Прыязная дзяўчына кіруе атрадам МНС у сярэдней школе №2 г.Дуброўна, кожны дзень займаецца лёгкай атлетыкай, дзе заўсёды сярод пераможцаў. “Я на месцы не сяджу, імгненнем кожным даражу. Стараюся, вучуся, у сваім хачу жыцці мэт усіх дабіцца, каб маглі мае бацькі мною ганарыцца!” — з упэўненасцю сказала Кацярына.


Дубровно, дубровенский, конкурс, старшеклассницы

Дзяўчына марыць добра закончыць школу (яна вучыцца на выдатна) і стаць артысткай.
Права голаса атрымлівалі не толькі журы, але і гледачы. Такім чынам была вызначана ўладальніца намінацыі “Сімпатыя гледачоў”, якой стала Дзіяна Марэцкая, вучаніца 9 класа сярэдняй школы №1 г.Дуброўна. Дзяўчынка падчас шоу прызналася, што у школе яе любімы прадмет — гэта родная беларуская мова. У вольны час Дзіяна танчыць і займаецца ва ўзорным тэатры “Меланж”, а таксама вяжа, чаму дзяўчыну навучыла бабуля. Дарэчы, у творчым конкурсе Дзіяна прадэманстравала рэчы, звязанныя сваімі рукамі.
Кожная з ўдзельніц імкнулася паказаць усё, на што здольна. Многае атрымалася, магчыма, нешта — не зусім. Адно відавочна — падобныя конкурсы дазваляюць адшукаць новыя таленты, якія будуць сваёй творчасцю радаваць землякоў.
Юлія СТАРАВОЙТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першы дзень каляндарнай вясны ў раённым Доме культуры прайшла чарговая шоу-праграма. Старшакласніцы гарадскіх школ Дзіяна Марэцкая, Ганна Малахава, Дар’я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика