Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Дубровенскага раёна прымаюць віншаванні. 21.by

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Дубровенскага раёна прымаюць віншаванні

21.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дубровно, дубровенский, история, День защитника Отечества

Сёлета 23 лютага Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь адзначылі свой 100-гадовы юбілей.
Напярэдадні юбілейнай даты ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны жыхароў Дубровенскага раёна Анатоля Маркавіча Сіняўскага, Канстанціна Афанасьевіча Лукашова, Валянціну Міхайлаўну Афанасенка і Еву Сямёнаўну Батура са святам павіншавалі Раіса Стальчанка, старшыня раённага савета ветэранаў, Святлана Рыжанская, намеснік старшыні райвыканкама і Яўген Шаргаёў, начальнік абасобленай групы (Дубровенскага раёна) ваеннага камісарыята Аршанскага і Дубровенскага раёнаў капітан, які ўручыў ветэранам юбілейныя медалі “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”.
Нечаканым гасцям Канстанцін Афанасьевіч Лукашоў вельмі абрадаваўся. Хоць зрок з гадамі і стаў яго падводзіць, але з першых прывітальных слоў адразу пазнаў старшыню раённага савета ветэранаў. Нагода не проста заехаць і пацікавіцца справамі, як гэта бывае звычайна, а святочная, юбілейная,100-гадовая.
Расчулены ад увагі, віншавальных слоў, напэўна, і ад успамінаў пра вайну, што прызвала яго на абарону Радзімы, Канстанцін Лукашоў ледзь стрымліваў слёзы.
—Жыццё выпрабоўвала на трываласць, — уздыхае ветэран. — Але галоўнае, што вайна скончылася і сёння мы жывем у міры.
Потым цырымонія ўзнагароджання адбылася ў аг.Асінторф, дзе павіншавалі Еву Сямёнаўну Батура і Валянціну Міхайлаўну Афанасенку.
Ева Сямёнаўна адзначыла, што старшыня раённага савета ветэранаў заўсёды на сувязі. Прызнаецца, што вельмі рада, калі ў госці прыходзяць актывісты БРСМ і калі з ветэранскай арганізацыі раёна заглядаюць пацікавіцца справамі.
—Такая ўвага вельмі каштоўная. Галоўнае, што сёння — мір. Мне давялося ўбачыць сапраўдную вайну, таму калі гавару пра мір, ведаю кошт гэтага шчасця. Шануйце кожнае яго імгненне, — на развітанне пажадала Ева Сямёнаўна.


Дубровно, дубровенский, история, День защитника Отечества

Таксама юбілейныя медалі «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» атрымалі ветэраны Міхаіл Аўрамавіч Асіпенка, Леанід Андрэевіч Платонаў, Фядос Мікалаевіч Чачуёў. Рэдакцыя газеты віншуе воінаў і ветэранаў Узброеных Сіл, а таксама ўсіх дубровенцаў з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Беларусі. Жадаем усім шчасця, дабрабыту і поспехаў.
Юлія СТАРАВОЙТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета 23 лютага Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь адзначылі свой 100-гадовы юбілей. Напярэдадні юбілейнай даты ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны жыхароў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика