Разлічвала на сябе. 21.by

Разлічвала на сябе

22.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>


Малгажаце Роліч не было і сарака, калі раптоўна памёр яе муж. На руках засталося трое дзяцей.

Зараз усе яны ўжо дарослыя. Дочкі маюць свае сем’і, сын жыве разам з маці і бабуляй у бацькоўскім доме. Усе трое набылі добрыя прафесіі. Павел закончыў Пастаўскае СПТВ, Гарадоцкі тэхнікум механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі і Смаленскі філіял Маскоўскага…дзяржаўнага ўні­вер­сітэта тэхналогій і кіравання імя К. Г. Разумоўскага. Ён — інспектар аховы навакольнага асяроддзя Нацыянальнага парку “Нарачанскі”. Лена, у якой дыпломы Полацкага аграрна-эканамічнага тэхнікума і Горацкай сельгас­акадэміі, 12 гадоў была эканамістам ААТ “Вярэнькі-агра”, а зараз яе мес­ца працы — аддзел кадраў санаторыя “Спадарожнік”. Ірына закончыла Маладзечанскі політэхнікум, працуе страхавым агентам Пастаўскага ад­дзялення Белдзяржстраху.

— Добрыя выраслі дзеці. Мне ніколі не было сорамна за іх, — прызнаецца Малгажата Міхайлаўна і ўспамінае, як падымала іх на ногі, аднаго за другім адпраўляла на вучобу. Быў перыяд, калі адначасова ўпраўлялася на трох работах — была запраўшчыцай гаруча-змазачных матэрыялаў у калгасе, прыёмшчыцай заказаў на комплексным прыёмным пункце, апальшчыцай у школе. Акрамя таго, заўсёды трымала вялікае падвор’е.

— Няўжо не сустрэўся на жыццёвым шляху мужчына, з якім маглі б зноў стварыць сям’ю і які дапамог бы гадаваць дзяцей? — пытаюся, бачачы перад сабой хоць ужо і немаладую, але ўсё яшчэ мілавідную жанчыну.

— Нават думкі такой не дапускала, — адказвае Міхайлаўна. — Разлічвала толькі на сябе. І дзеці не хацелі, каб чужы чалавек прыйшоў у наш дом. Паша так і казаў: “Пракалю колы, калі хто прыедзе да цябе на машыне”. Абяцаў, што будзе рабіць усю мужчынскую работу, абы толькі не выходзіла замуж.

І рабіў, бо яму ўжо было шаснаццаць, калі не стала бацькі. Не цураліся працы і дзяўчынкі. Як маглі, падтрымлівалі сям’ю бабуля і дзядуля, якія жылі ў Лапінцах, за чатыры кіламетры ад Вярэнек.

Аўдавеўшы ў маладым узросце, Малгажата ніколі не адчувала сябе адзінокай — яе жыццё да краёў было напоўнена працай і клопатамі пра дзяцей. Пашанцавала, што ніхто з траіх не з’ехаў далёка. Двое жывуць у роднай вёсцы, адна — у Паставах. І калі ў маміным доме збіраюцца дзеці, зяці, унукі — радасць перапаўняе сэрца — вось ён, годны яе зямны працяг.

Фаіна КАСАТКІНА
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Малгажаце Роліч не было і сарака, калі раптоўна памёр яе муж. На руках засталося трое дзяцей. Зараз усе яны ўжо дарослыя. Дочкі маюць свае сем’і, сын жыве разам з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика