Жыццё. Лёс. Памяць. 21.by

Жыццё. Лёс. Памяць

22.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>


Так называлася літаратурная гадзіна, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага савецкага партыйнага дзеяча, былога кіраўніка БССР Пятра Міронавіча Машэрава, якая прайшла ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.

На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Ім, як і большасці сучасных маладых людзей, П. М. Машэраў вядомы толькі з курса гісторыі ў школе, дзе гэтаму вялікаму чалавеку адведзена не так шмат месца. А між тым унікальная, шмат­гранная асоба Пятра Міронавіча заслугоўвае куды большай увагі, бо ён увасабляў у сабе якасці палітыка і гаспадарчага дзеяча, партыйнага лідара і сапраўднага інтэлігента, да якога цягнуліся людзі, таму што ведалі: ён уважлі­ва выслухае, зразумее, справядліва рассудзіць і дапаможа.

Свой аповед пра Машэрава бібліятэкар аддзела інфармацыі і абслугоўвання Анастасія Бурцава пачала з яго біяграфіі. Нара­дзіўся будучы кіраўнік Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 26 лютага 1918 года ў вёсцы Шыркі Сенненскага раёна ў простай сялянскай сям’і пятым з васьмі дзяцей. Згодна з сямейнай легендай, яго прапра­дзедам быў французскі салдат Машэро, які падчас вайны 1812 года атрымаў раненне, адстаў ад сваіх і застаўся жыць у Расіі, прыняўшы праваслаўе.

— Бацькі Пятра Міронавіча хацелі, каб дзеці выраслі адукаванымі людзьмі, і ўсяляк садзей­нічалі гэтаму, — працягвала гісторыю лёсу нашага земляка вядучая. — У школе Пётр асабліва любіў матэматыку, фізіку і астраномію, ведаў на памяць многія вершы Пушкіна, Багдановіча, Лермантава, Някрасава. Пасля заканчэння сямігодкі паступіў на рабфак Віцебскага педінстытута, праз год стаў студэнтам фізіка-матэматычнага факультэта. Менавіта ў час студэнцтва сталі ярка праяўляцца закладзеныя ў ім ад прыроды лідарскія і арганізатарскія якасці. З першага курса ён актыўна займаўся культурна-масавай работай: арганізаваў студэнцкі хор, танцавальны і музычны гурткі. Вялікую ўвагу ўдзяляў патрыятычнаму выхаванню: вывучаў гісторыю, прыводзіў у парадак помнікі грамадзянскай вайны. Захапляўся спортам.

У 1939 годзе, пасля заканчэння інстытута, Машэраў атрымаў размеркаванне ў Расонскую школу, дзе зарэкамендаваў сябе цудоўным педагогам. Дзеці любілі яго, у многім стараліся браць прыклад. Не дзіўна, што пазней большасць старшакласнікаў услед за настаўнікам пойдзе ў партызаны. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Пётр Міронавіч уступіў у добраахвотны знішчальны батальён Расон. Але неўзабаве трапіў у палон і разам з іншымі палоннымі цягні­ком быў адпраўлены ва Усходнюю Прусію. Аднак па дарозе ўцёк і вярнуўся ў родныя мясціны. Арганізаваў камсамольска-мала­дзёжнае падполле, куды ўвайшлі настаўнікі і вучні Расонскай школы. Падпольшчыкі займаліся зборам зброі і боепрыпасаў, звестак пра нямецкія гарнізоны, выраблялі і расклейвалі лістоўкі, перашкаджалі нарыхтоўцы і адпраўцы сельскагаспадарчай прадукцыі ў Германію, ажыццяўлялі дыверсіі і падрывы.

Пасля аблавы ў красавіку 1942 года Машэраў падаўся ў лес і ўзначаліў партызанскі атрад імя Шчорса, праз год стаў камісарам партызанскай брыгады імя Ракасоўскага. Падрабязна пра яго дзейнасць у той перыяд навучэнцы каледжа даведаліся з прадэманстраванага відэаўрыўка з цыкла «Партызаны» Брэсцкай тэлерадыёкампаніі. У 1944 годзе за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Пятру Міронавічу, аднаму з нямногіх партызан, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1978 годзе ён узнагароджаны зоркай Героя Сацыялістычнай Працы. Акрамя таго, мае 7 ордэнаў Леніна.

А. Бурцава расказала таксама, як склаўся лёс Машэрава пасля вызвалення Беларусі, пра яго вялікую работу па аднаўленні разбуранай вайной рэспублікі, умелае кіраўніцтва ёй на пасадзе першага сакратара Камуністычнай партыі БССР. Менавіта пры Пятры Міронавічы наша краіна стала зборачным цэхам Савецкага Саюза, рэзка павысіўся ўзровень жыцця людзей, былі закла­дзены асновы сучасных сельскай гаспадаркі і прамысловасці, узведзены індустрыяльныя гіганты, электрастанцыі, аграрныя комплексы, маладыя гарады і метрапалітэн, пабудаваны мемарыялы «Хатынь», «Прарыў», «Брэсцкая крэпасць», заснаваны шматлікія часопісы і выдавецтвы. Машэраў унікаў ва ўсе бакі жыцця і дзейнасці калектываў, ведаў абстаноўку практычна на ўсіх прадпрыемствах, у калгасах, саўгасах, установах культуры і навукі. Ён заўсёды ўважліва выслухоўваў людзей, даваў канкрэтныя, карысныя парады і ўказанні. Пры гэтым, нягледзячы на свой высокі пост, у звычайным жыцці заставаўся простым, добразычлівым чалавекам. Вядучая мерапрыемства зачытала ўспаміны пра яго старэйшай дачкі Наталлі і людзей, каму давялося з ім сустракацца.

Пятра Міронавіча не стала 4 кастрычніка 1980 года. Ён загі­нуў у аўтакатастрофе на дарозе Брэст—Масква. Вестка пра смерць Машэрава ўскалыхнула ўсю Беларусь. Гора было агульнанацыянальным. У дзень пахавання беларускага лідара, нягледзячы на дождж, за труной прайшлі дзясяткі тысяч мінчан. Дзясяткі тысяч людзей стаялі і ўздоўж усяго шляху жалобнага картэжа. Гэта было сапраўды народнае развітанне…

Эпіграфам да праведзенага мерапрыемства маглі б быць словы Пятра Міронавіча, якія вядучая працытавала напрыканцы: «Не столькі трэба самому ведаць і ўмець, колькі бачыць добрае ў іншых людзях. Тады і сам будзеш многае значыць. Вось мая мараль, вось мой прынцып. Таму, калі я і злуюся на лю­дзей, я ўсё роўна іх шкадую і люблю». Гэтыя радкі з’яўляюцца свое­асаблівым наказам усім кіраўнікам і вельмі добра характарызуюць асобу аднаго з першых беларускіх палітыкаў.

Тэкст і фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Так называлася літаратурная гадзіна, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага савецкага партыйнага дзеяча, былога кіраўніка БССР Пятра Міронавіча...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика