Я б у трактарысты пайшоў… На каго вучаць у вучэбным цэнтры упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама. 21.by

Я б у трактарысты пайшоў… На каго вучаць у вучэбным цэнтры упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама

22.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Новыя веды, новыя навыкі даюць магчымасць паспяхова канкурыраваць на рынку працы, быць запатрабаваным як спецыяліст. Гэтыя эканамічныя азы павінны ведаць і ўлічваць як работнікі, так і работадаўцы. Амаль 200 чалавек на працягу мінулага і сёлетняга гадоў вучыліся ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама.

 — Падрыхтавана трактарыстаў-машыністаў катэгорыі “А” – 21 чалавек, перападрыхтоўку на права кіравання колавымі трактарамі Беларус-1221, Беларус-3022 і іншай падобнай тэхнікай (катэгорыя “В”), самаходнымі машынамі, у тым ліку зернеўборачнымі камбайнамі, КЗР (катэгорыя “Д”) – 40 чалавек, — удакладняе дырэктар навучальнай установы Сяргей Пагарэльскі. — Акрамя таго кароткатэрміновае навучанне для тэхналагічнай эксплуатацыі новай энерганасычанай тэхнікі – трактароў, зернеўборачных камбайнаў – прайшлі яшчэ 90 механізатараў. Заняткі з імі праводзілі спецыялісты з вучэбных цэнтраў Мінскага трактарнага завода і Гомсельмаша.

У Сенненскім вучэбным цэнтры рыхтуюць не толькі механізатараў. Тут можна атрымаць пасведчанне машыніста ці аператара кацельняў, аператара сушыльнага абсталявання. Падрыхтоўка вядзецца як за сродкі сельгасарганізацый, РУП ЖКГ, цэнтра занятасці, так і на сродкі прыватных асоб.

Павысіць кваліфікацыю могуць і аператары машыннага даення кароў. На жаль, гэтай магчымасцю сельгасарганізацыі карыстаюцца, мякка кажучы, не ахвотна. За мінулы год і два месяцы сёлетняга перападрыхтоўку прайшлі ўсяго 20 даярак. Пры тым, што ў трох гаспадарках эксплуатуюцца жывёлводчыя комплексы, у якіх працуюць даільныя залы, дзе тэхналогія даення прыкметна адрозніваецца ад ранейшай. Не варта забываць і яшчэ аб адной адметнасці нашага часу – на фермах усё больш даярак, якія не маюць на ўласных падворках жывёлы, а значыць і элементарных ведаў аб фізіялогіі кароў, санітарных нормах, гігіене на фермах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя веды, новыя навыкі даюць магчымасць паспяхова канкурыраваць на рынку працы, быць запатрабаваным як спецыяліст. Гэтыя эканамічныя азы павінны ведаць і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика