Верхнядзвінскі школьнік выйшаў у фінал рэспубліканскага конкурсу. 21.by

Верхнядзвінскі школьнік выйшаў у фінал рэспубліканскага конкурсу

23.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

У Віцебску адбыўся рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». У ім спаборнічалі лепшыя чытальнікі з Віцебскай вобласці па выніках першага этапа конкурсу. Яны выканалі творы беларускіх аўтараў. 5 пераможцаў рэгіянальнага этапа ўзнагароджаны смартфонамі і будуць прадстаўляць Віцебшчыну ў вялікім рэспубліканскім фінале конкурсу, які адбудзецца ў маі. Сярод пераможцаў – верхнядзвінскі школьнік. 

8NB_0468 копия

Удзельнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» у гэтым сезоне сталі вучні 7-8 класаў школ і гімназій з усёй Беларусі. На працягу 2 месяцаў рабяты запісвалі відэа, на якіх чыталі творы беларускай літаратуры і выкладвалі іх на свае асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Па выніках першага этапа журы вызначыла па 30 лепшых чытальнікаў з кожнай вобласці і горада Мінска. З Віцебскай вобласці на конкурс паступіла 270 відэаработ.
Рэгіянальны фінал у Віцебску прайшоў у школе №6. Галоўнае, што ацэньвала журы — выразнае і чыстае выкананне твора. Дадатковы напал спаборніцтвам надаваў ліміт па працягласці выступлення для кожнага ўдзельніка — да 2 хвілін.
У склад журы ўвайшлі паэт і пісьменнік Уладзімір Ліпскі, паэтка Маргарыта Латышкевіч, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, спецыяліст групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom Дар’я Пракаповіч, прадстаўнік інстытута развіцця адукацыі Віцебскай вобласці Рыма Іосіфаўна Бабашка. Спецыяльна запрошаным членам журы стаў вядучы тэлеканала «Віцебск» Аляксандр Карэнман.
«Быць членам журы конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» – задача не з простых. Прыходзіцца адбіраць усяго толькі 5 хлопчыкаў і дзяўчынак з 30 вельмі таленавітых канкурсантаў. «Мяне захапляюць выступленні ўдзельнікаў сваёй шчырасцю і артыстызмам. Я жадаю ўсiм iм поспехаў. І не варта забываць, што кожны, хто стаіць сёння на гэтай сцэне, здолеў стаць лепшым з больш чым 2000 удзельнікаў з усёй Беларусі», – зазначыў вядучы і акцёр Юрый Жыгамонт.
Пераможцамі рэгіянальнага фіналу ў Віцебску сталі 5 канкурсантаў: Анастасія Варанкова (Акцябрская сярэдняя школа Віцебскага раёна), Злата Кулакоўская (Глыбоцкая раённая гімназія), Крысціна Прышчэпава (СШ №12 г. Віцебска), Анастасія Белавус (Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Францыска Скарыны) і Іван Вашкевіч (Верхнядзвінская гімназія). Пераможцы ўзнага-роджаны смартфонамі і запрошаны на рэспубліканскі фінал конкурсу.
«Я вельмі задаволены сваёй перамогай у рэгіянальным фінале конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». Вельмі доўга рыхтаваў выступленне разам з бацькамі і настаўнікамі. І зараз я буду вельмі чакаць рэспубліканскага фіналу, у якім, спадзяюся, таксама змагу трапіць у пяцёрку лепшых юных чытальнікаў краіны», – пракаментаваў сваю перамогу фіналіст Іван Вашкевіч.
Рэспубліканскі фінал конкурсу адбудзецца ў маі ў Мінску. Пяці лепшым юным чытальнікам краіны па яго выніках будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> У Віцебску адбыўся рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». У ім спаборнічалі лепшыя чытальнікі з Віцебскай вобласці па выніках...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика