З’явіліся здымкі з месца выбуху ў будынку ў Дзяржынскім раёне. 21.by

З’явіліся здымкі з месца выбуху ў будынку ў Дзяржынскім раёне

23.03.2018 19:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: УСК па Мінскай вобласці.

З’явіліся здымкі з месца выбуху ў аднапавярховым будынку ў Дзяржынскім раёне. Здарэнне адбылося 23 сакавіка пасля 15-й гадзіны ў вёсцы Станькава. Частка цаглянага будынка ў выніку выбуху абрынулася. Пацярпелі двое мужчын, якіх завезлі ў бальніцу. Пагрозы для іх жыцця няма.

Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, на месцы здарэння працуюць следчыя, выбухатэхнікі і спецыялісты МНС. Вядома, што будынак знаходзіцца на тэрыторыі былой вайсковай часткі. Прычына выбуху пакуль невядомая.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: УСК па Мінскай вобласці. З’явіліся здымкі з месца выбуху ў аднапавярховым будынку ў Дзяржынскім раёне. Здарэнне адбылося 23 сакавіка пасля 15-й гадзіны ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика