У грашовых пытаннях не разгубіліся. 21.by

У грашовых пытаннях не разгубіліся

24.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У рамках тыдня фінансавай граматнасці, які праходзіць у Беларусі 12-18 сакавіка, супрацоўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг № 326 філіяла № 300 ААТ ААБ «Беларусбанк» сумесна з прадстаўніком РК ГА «БРСМ» наведалі Судкоўскую школу.

Загадчыца сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу В.М. Плесунова падарыла вучням некалькі экземпляраў карыснай кнігі «Денежная азбука», дзе кожны школьнік знойдзе шмат цікавай інфармацыі. Напрыклад, пра эканоміку краіны, банкаўскія ўклады, крэдыты, пра акцыі і аблігацыі.

Пра віды пластыкавых картак паведаміў галоўны спецыяліст А.С. Казакоў. Ён падкрэсліў правілы бяспекі пры карыстанні імі, назваў паслугі, якія можна выконваць безнаяўным разлікам.

Рабяты аказаліся падкаваныя ў грашовых пытаннях, правільна адказалі амаль на ўсе з іх. Тэст для іх па фінансавай граматнасці правяла Т.У. Вайтовіч, галоўны бухгалтар раённага камітэта БРСМ.

Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках тыдня фінансавай граматнасці, які праходзіць у Беларусі 12-18 сакавіка, супрацоўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг № 326 філіяла № 300 ААТ ААБ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика