Выбрана кіраўніцтва абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў. 21.by

Выбрана кіраўніцтва абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў

26.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першыя сесіі Магілёўскага абласнога і Бялыніцкага раённага Саветаў дэпутатаў 28 склікання былі прысвечаны разгляду арганізацыйнага пытаннявыбарам кіраўніцтва гэтых заканадаўчых органаў мясцовай улады.

Безимени-1

Старшынёй абласнога Савета дэпутатаў выбраны Дзмітрый ХАРЫТОНЧЫК (да выбрання працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама), яго намеснікам – галоўны рэдактар КВУП “Інфармацыйнае агенцтва “Магілёўскія ведамасці” Святлана ШУТАВА.

* * *

Перад выбранымі дэпутатамі раённага Савета дэпутатаў 28 склікання на іх першай сесіі выступілі старшыні абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, райвыканкама – Мікалай КАДАЦЕНКА.

Звяртаючыся да дэпутацкага корпуса райсавета, яны адзначылі, што дэпутатамі сталі тыя, хто найбольш праявіў сябе ў працоўнай дзейнасці, займае актыўную грамадзянскую пазіцыю, умее размаўляць з людзьмі і слухаць іх. Дзмітрый Харытончык нагадаў, што кожны з іх у час выбарчай кампаніі браў на сябе пэўныя абавязкі перад выбаршчыкамі. Абяцанні павінны быць выкананы і неабходна ісці далей, бо поле дзейнасці народнага выбранніка даволі шырокае. Мікалай Кадаценка падкрэсліў, што выбраны дэпутацкі корпус райсавета ўяўляе сабой сплаў вопыту і маладосці (з 33 трох дэпутатаў 21 не з’яўляліся дэпутатамі райсавета 27 склікання) і заклікаў іх удасканальваць выпрацаваную ў раёне сістэму дэпутацкай працы і сумесна з выканаўчай уладай актыўна ўключыцца ў выкананне пастаўленых задач па сацыяльна-эканамічным развіцці Бялыніччыны. 

Па прапанове дэпутатаў райсавета ў бюлетэнь для тайнага галасавання па выбары старшыні раённага Савета дэпутатаў 28 склікання была ўнесена кандыдатура намесніка старшыні райвыканкама, дэпутата па Запольскай выбарчай акрузе № 28 Андрэя ГАНЧУКА.

Старшынёй райсавета дэпутатаў выбраны Андрэй Ганчук. Намеснікам старшыні адкрытым галасаваннем выбраны дырэктар ЦБП № 701 ААТ “ААБ “Беларусбанк” у г. Бялынічы, дэпутат па Хігрынскай выбарчай акрузе № 12 Андрэй САЛАНІНКА. 

На сесіі райсавета дэпутатаў таксама ўтвораны пяць пастаянных камісій: па пытаннях бюджэтна-фінансавай і эканамічнай палітыкі; па мандатах, дэпутацкай этыцы, мясцовым кіраванні і самакіраванні, рэгламенце, сродках масавай інфармацыі і сувязях з грамадскімі арганізацыямі; па аграрных пытаннях, праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні; па пытаннях законнасці і правапарадку; па сацыяльных пытаннях.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя сесіі Магілёўскага абласнога і Бялыніцкага раённага Саветаў дэпутатаў 28 склікання былі прысвечаны разгляду арганізацыйнага пытання – выбарам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика