Запрасілі спартакіяды. 21.by

Запрасілі спартакіяды

26.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Петрыкаве прайшлі чарговыя спаборніцтвы круглагадовай спартакіяды арганізацый і прадпрыемстваў.  На гэты раз вызначалі мацнейшых гіравікі і тэнісісты.

Па звестках аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, сярод сямі каманд першае месца ў гіравым спорце заняла каманда РАУС, якая была ўзнагароджана Кубкам і дыпломам 1 ступені.

Другой была каманда УП “Палессе-Аграінвест”, трэцяй – РАНС.

У асабістым заліку першыя месцы ў сваіх катэгорыях занялі: Уладзімір Бельскі (райжылкамгас; катэгорыя да 70 кг), Уладзімір Герасіменка (“Палессе-Аграінвест”; 70-90 кг); Валянцін Мазуркевіч (РЭС, звыш 90 кг).

У спаборніцтвах па настольным тэнісе прыняло ўдзел 9 каманд. Першае месца заняла каманда Муляраўскага сельвыканкама, другое – КСУП “Капаткевічы”, трэцяе – РАНС.

Сярод жанчын перамогу атрымала Алена Цярэня з каманды Нацпарка “Прыпяцкі”, сярод мужчын – спартсмен з КСУП “Капаткевічы” Георгій Шатырын.

У мінулую пятніцу на базе фізкультурна-аздараўленчай залы ДЮСШ адбыліся спаборніцтвы па баскетболе ў праграме спартакіяды школьнікаў.

Спаборнічала 12 каманд дзяўчат з першай групы ўстаноў адукацыі.

 Першае месца ў выніку занялі капцэвіцкія дзяўчаты, другое – спартсменкі з гімназіі, трэцяе – каманда з Капаткевіцкай СШ.

IMG_7786_1

IMG_7848_1

IMG_7936_1

IMG_7956_1

IMG_8027_1

IMG_8050_1

IMG_8176_1

IMG_8194_1

IMG_8239_1

IMG_8254_1

IMG_7781_2

П. ВАЛОДЗІН.

Фота А. ГУСЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Петрыкаве прайшлі чарговыя спаборніцтвы круглагадовай спартакіяды арганізацый і прадпрыемстваў.  На гэты раз вызначалі мацнейшых гіравікі і тэнісісты. Па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика