Служба быту раёна плануе нарошчваць тэмпы вытворчасці і пашырыць поле дзейнасці. 21.by

Служба быту раёна плануе нарошчваць тэмпы вытворчасці і пашырыць поле дзейнасці

27.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

0004Яе работнікі заўтра адзначаць сваё прафесійнае свята.

Цырульні, швейныя і фотаатэлье, майстэрні па рамонце разнастайных рэчаў, хімчысткі – няма, напэўна, ніводнага чалавека, якому б не даводзілася наведваць гэтыя ўстановы. А добра выкананая работа здольна ўзняць настрой нават самаму патрабавальнаму кліенту, таму важна, каб у гэтай сферы працавалі прафесіяналы сваёй справы. Высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія могуць знайсці індывідуальны падыход да кожнага наведвальніка, заўсёды былі ў пашане і ў ААТ “Брагінскі КБА”.

Нягледзячы на высокую канкурэнцыю на рынку паслуг, гэтая сфера ў раёне імкнецца да развіцця. Яе кіраўнік Васіль Блоцкі, які ўзначаліў прадпрыемства ў кастрычніку мінулага года, плануе нарошчваць тэмпы вытворчасці, пашырыць поле дзейнасці. Ён перакананы: калі не баяцца цяжкасцей, а ў будучыню глядзець з аптымізмам і ісці наперад толькі ўпэўненымі крокамі, усе ідэі, нават самыя смелыя, абавязкова рэалізуюцца.

– Сёння мы прапаноўваем жыхарам раёна паслугі па рамонце адзення і абутку, цырульні, манікюру, пэдыкюру, фотапаслугі, – пералічвае Васіль Мікалаевіч. – Вялікім попытам карыстаецца наша пральня, дзе можна рэчы не толькі памыць, але і высушыць, і пагладзіць. Запатрабавана прадукцыя будаўнічага ўчастка ў Камарыне, які прапаноўвае насельніцтву піламатэрыялы і дровы. У планах – адкрыць хімчыстку дываноў, пачаць вытворчасць металічных варот і фортак, пашырыць рытуальныя паслугі і інш.

Бытавікі раёна імкнуцца арганізаваць сваю працу так, каб паўнавартасны спектр паслуг быў аднолькава даступны як жыхарам райцэнтра, так і вяскоўцам. Радуе, што калектыў КБА папаўняецца моладдзю, якая дзякуючы ўласным ведам і пад кіраўніцтвам старэйшых калег уносіць свой уклад у развіццё таварыства. Адказныя, найбольш вопытныя работнікі неаднаразова чулі ад кліентаў станоўчыя водгукі і словы падзякі. У іх ліку – Алена Назарава, якая напярэдадні прафесійнага свята за шматгадовую добрасумленную працу ўдастоена граматы абласнога кіраўніцтва.


Алена Назарава

Алена Назарава

Працоўны стаж Алены Іванаўны ў Брагінскім КБА налічвае 23 гады. Азы ведаў жанчына атрымала ў вучылішчы па падрыхтоўцы краўцоў і цырульнікаў і на курсах па падрыхтоўцы закройшчыкаў, калі жыла яшчэ ў Кыргызстане. На Брагіншчыну пераехала ў 1995 годзе і адразу ж уладкавалася па прафесіі. Варта адзначыць, што пашыў і рамонт адзення – гэта вельмі карпатлівы працэс, які патрабуе спецыяльных навыкаў, цярпення і стараннасці. Але галоўнае, як лічыць Алена Іванаўна, любіць сваю справу і атрымліваць ад яе задавальненне, тады і швейныя вырабы будуць прыгожыя і якасныя.

Сёння работнікі службы бытавога абслугоўвання ставяць перад сабой вельмі важныя і адказныя задачы, накіраваныя не толькі на захаванне ўсяго лепшага, што было дасягнута ў папярэднія гады, але і на вывад яе на новы ўзровень развіцця з укараненнем перадавых тэхналогій і пашырэннем асартыменту паслуг.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яе работнікі заўтра адзначаць сваё прафесійнае свята. Цырульні, швейныя і фотаатэлье, майстэрні па рамонце разнастайных рэчаў, хімчысткі – няма, напэўна,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика