Музыка нас звязала. 21.by

Музыка нас звязала

27.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

240318

Навучэнцы ДУА «Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў» выходзяць пераможцамі ў розных конкурсах, фестывалях, дзе б яны ні прадстаўлялі сваю радзіму. У любімай Беларусі, нават за яе межамі прыемна чуць імёны нашай таленавітай моладзі. На гэты раз стаўбчане дэманстравалі свой талент на I Міжнародным форуме духавога мастацтва «Фанфары Наднямоння – 2018″ у Стоўбцах, дзе сабраліся прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Ізраіля, Бельгіі.

Адкрыццё форуму адбылося 15 сакавіка, падчас яго было арганізавана знаёмства з дырыжорамі і творчымі праграмамі. Пасля, на працягу ўсяго дня, праходзілі майстар-класы, дзе яны дзяліліся з калегамі і гледачамі сваім вопытам.

Вельмі прыемным заканчэннем дня для стаўбчан стаў канцэрт «Парад еўрапейскіх дырыжораў» у раённым Цэнтры культуры. Галоўным удзельнікам быў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь – духавы аркестр «Віціны». Адкрыў парад Аляксандр Нічыпаровіч з папуры на тэмы беларускіх песень.

На працягу дзвюх гадзін дырыжоры розных краін радавалі глядзельную залу сваімі нумарамі і цікавым падыходам. Акрамя музычнага задавальнення прысутныя яшчэ атрымалі дастатковую інфармацыю з гісторыі дырыжыравання.

На канцэрце «Парад еўрапейскіх дырыжораў» гледачы маглі атрымаць асалоду не толькі ад прафесійнай ігры аркестра, але і ад не менш цудоўнага вакала і танцаў. Салістка Істранскага народнага духавога аркестра імя Рамана Алексюка Людміла Голубева ўсіх зачаравала, выконваючы такія папулярныя хіты, як Skyfall Адэль і The best Ціны Цёрнар. Зала адказвала гучнымі апладысментамі. А калі на сцэну выходзілі ўдзельнікі танцавальнага калектыву аркестра, то цяжка было ўседзець на месцы. Час праляцеў непрыкметна. Адгучала і апошняя кампазіцыя – марш «Літвінскі фэст» (дырыжор Ігар Мангушаў), якая стала прэм’ерай. На гэтай прыемнай ноце і закончыўся першы дзень форуму.

Другі дзень стаў самым адказным для маладых музыкантаў. Менавіта ў гэты час праводзіліся конкурсныя выступленні. Спачатку журы праслухала ўдзельнікаў малодшай і сярэдняй груп, пазней – старшай. На працягу дня навучэнцы з розных гарадоў і краін дэманстравалі свае здольнасці ў розных спецыяльнасцях: труба, флейта, саксафон, дудка, кларнет, габой, ударныя і медныя інструменты. Самым прыемным для ўдзельнікаў конкурсу і іх бацькоў, якіх было шмат у зале, стаў час узнагароджвання.

Навучэнцы ДУА «Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў» паказалі добрыя вынікі і атрымалі наступныя званні: лаўрэат 1 ступені – Глеб Жыбуль (валторна); лаўрэаты 2 ступені – Кацярына Кутас (труба), Ілья Янюк, Мацвей Пракаповіч (эўфоніум); лаўрэаты 3 ступені – Назар Паплаўскі, Дзмітрый Ждановіч (труба), Мілана Гаптар (саксафон), Максім Макарэвіч (барытон-горн), Арцём Лявончык і Арцём Маскаленчык (труба), Кацярына Рылко (труба). Дыпломы 1 ступені атрымалі Мікіта Дземідовіч (труба), Данііл Шарапа (саксафон), Павел Ажгірэвіч, Віктар Бець і Уладзіслаў Прыбытка (труба); дыпломы 2 ступені – Ян Пракаповіч (барытон), Арцём Босы (саксафон); дыпломы 3 ступені – Каміла Коваль (флейта) і Вадзім Босы (труба). Магчымасць узнагародзіць і павіншаваць пераможцаў меў кожны член міжнароднага журы. Навучэнцам, у сваю чаргу, было прыемна пачуць у свой адрас добрыя словы ад прафесіяналаў. Члены журы таксама атрымалі спецыяльныя дыпломы за ўдзел у І Міжнародным форуме духавога мастацтва «Фанфары Наднямоння – 2018″, паспяховае выступленне ў канцэрце «Парад еўрапейскіх дырыжораў», плённую творчую працу, развіццё нацыянальных традыцый і ўмацаванне творчых міжнародных сувязяў у сферы духавога мастацтва.

На здымках: знакаміты музыкант Дарыуш Ледзіён (Польшча) і юны стаўбчанін Вадзім Босы; кіруе аркестрам дырыжор Ігар Мангушаў (Беларусь); выступае танцавальны калектыў аркестра; юныя выканаўцы; салістка Істранскага народнага духавога аркестра Людміла Голубева (Расія).

Ксенія РУБІН, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навучэнцы ДУА «Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў» выходзяць пераможцамі ў розных конкурсах, фестывалях, дзе б яны ні прадстаўлялі сваю радзіму. У любімай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика