Вельмі годны вынік. 21.by

Вельмі годны вынік

27.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>


Непрыкметна праляцеў чарговы нацыянальны валейбольны чэмпіянат. Сёлета ўжо ў 11-ты раз у сваёй гісторыі каманда з Пастаў стала медалістам. Як бронзавым прызёрам першынства ў дывізіёне “Б” вышэйшай лігі пастаўчанам прадаставілі права правесці 23—25 сакавіка на сваёй пляцоўцы фінальны тур гульняў за выніковыя 11—13 месцы.

1 дзень. “Атлант” (Паставы) — “Прамень” (Магілёў) — 3:0
(25:16; 25:15; 25:13)

У адрозненне ад папярэдняй гульні гэтых каманд у горадзе над Дняпром у гаспадароў адразу запрацаваў блок і стаў перакрываць атакі саперніка. Пастаўчане, якіх прыехаў падтрымаць кіраўнік раёна Сяргей Чэпік, прымянілі таксама сваю самую грозную зброю —  атакі першым тэмпам у выкананні вопытных кандыдатаў у майстры спорту Віталя Варанца і Данілы Шышко. На флангах упэўнена адна за другой удала завяршалі камбінацыі Ян Сакалоўскі, Андрэй Русак і Андрэй Казлоўскі. Перавага “Атланта” стала адчувальнай. У другой партыі магіляўчане ледзь не выраўнялі гульню, але зноў безнадзейна адсталі, калі ў капітана і распасоўшчыка нашай каманды Дзмітрыя Аксёненкі ўдалася серыя моцных рэзаных падач. З яўнай перавагай пастаўчане выйгралі гэту гульню, якую ў канцоўцы завяршалі іх маладыя другія нумары.

2 дзень. “Прамень” (Магілёў) — “Энергія” (Гомельская вобласць) — 0:3
(15:25; 17:25; 11:25)

У наш горад гамяльчане прыехалі наймацнейшым складам. Тут створаны прафесійны валейбольны клуб, які займеў сур’ёзных спонсараў і пачаў падрыхтоўку да вяртання ў элітны дывізіён “А”. Таму толькі эпізодамі магіляўчане навязвалі барацьбу больш моцнаму саперніку. “Энергія” ўпэўнена давяла паядынак да перамогі, таксама дала магчымасць праявіць сябе сваім маладым рэзервістам.

3 дзень. “Атлант” (Паставы) — “Энергія” (Гомельская вобласць) – 0:3
(19:25; 18:25; 17:25)

На заключную гульню першынства пастаўчане не змаглі выставіць найлепшы склад. Сур’ёзна аслабіла “Атлант” адсутнасць трох лідараў. Па ўважлівых прычынах не змаглі дапамагчы камандзе Сяргей Шатэрнік, Віталь Бельскі і Мікалай Фітковіч. Усё гэта паўплывала на адмоўны вынік супрацьстаяння, але гледачы і наша каманда асабліва не перажывалі. Галоўную задачу сезона яны вырашылі на папярэднім этапе, калі з 22 набранымі ачкамі выйгралі бронзавыя медалі.



Пасля завяршэння матча адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання нашых валейбалістаў. Пад апладысменты гледачоў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў і прадстаўнік Беларускай федэрацыі валейбола Сяргей Сіндзюкоў уручылі заваяваныя ўзнагароды камандзе “Атлант”, а таксама трэнерскаму штабу.

Пазней бронзавыя медалі з дыпломамі ўручаць тром нашым моцным легіянерам з Мінска — С. Шатэрніку, В. Бельскаму і М. Фітковічу. У летапіс дасягненняў пастаўскага спорту ўпісана чарговая годная старонка, але сезон для нашай каманды на гэтым не завяршыўся: яна атрымала запрашэнне выступіць на прадстаўнічым міжнародным валейбольным турніры ў Лідзе 5—8 красавіка.

Уладзімір ШЫК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Непрыкметна праляцеў чарговы нацыянальны валейбольны чэмпіянат. Сёлета ўжо ў 11-ты раз у сваёй гісторыі каманда з Пастаў стала медалістам. Як бронзавым прызёрам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика