Актыўныя, Бясстрашныя, Жыццярадасныя!. 21.by

Актыўныя, Бясстрашныя, Жыццярадасныя!

27.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Дар’я ЧЭРВЕНЬСКАЯ.

У другі раз пінская зямля прымала ўдзельнікаў абласной алімпіяды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. У трох узроставых катэгорыях свой узровень падрыхтоўкі прадэманстравалі 20 каманд – усяго 120 школьнікаў і гімназістаў з усіх рэгіёнаў Брэстчыны. Гонар Жабінкаўскага раёна на абласным этапе абаранялі шэсць навучэнцаў. Вызначыць прадстаўнікоў нашай каманды дапамагло раённае спаборніцтва, у якім прынялі ўдзел усе школы Жабінкаўшчыны. Яно адбылося дыстанцыйна з дапамогай электроннай пошты РАНС. Сярод навучэнцаў пачатковых класаў добрыя веды прадэманстравалі Арцём Шэдаў, Назар Міхальчук, Міхаіл Білека, Ганна Лахаюк (Ленінская СШ), Ягор Мядзведзь з першай школы, Лізавета Галавейка, Мацвей Якіменка, Глеб Рапека (другая адзінаццацігодка), Андрэй Цупа з Маціевіцкай і Арцём Краўчук з Ракітніцкай школ. Сярод 5-7 класаў лепшымі сталі Ірына Філіманюк з першай і Мікіта Гінь з другой адзінаццацігодак, Іван Звераў (Ленінская СШ) і Вераніка Збайчакова (Старасельская школа). У старэйшай ступені вылучыліся вучні другой школы Яўген Свіціч і Настасся Нябогава, Лізавета Козел з гарадскога ліцэя. Для іх падрыхтаваны невялікія падарункі на памяць ад раённага аддзела надзвычайных сітуацый.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Дар’я ЧЭРВЕНЬСКАЯ. У другі раз пінская зямля прымала ўдзельнікаў абласной алімпіяды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. У трох узроставых катэгорыях свой...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика