Не спі, вартаўнік!. 21.by

Не спі, вартаўнік!

28.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб не дапусціць крадзяжоў з аб’ектаў аграпрамысловага комплексу, да аховы дзяржаўнай маёмасці, тэхнікі і ГЗМ на мехдварах, а таксама збожжа на складах заўжды прад’яўляліся асаблівыя патрабаванні. Іх выкананне павінны забяспечыць вартаўнікі, якія дзяжураць на аб’ектах.
Каб папярэдзіць крадзяжы і п’янства ў сельгасарганізацыях, умацаваць працоўную і транспартную дысцыпліну, супрацоўнікі Жабінкаўскага РАУС праводзяць рэгулярныя праверкі вартавой аховы, манітораць аб’екты АПК у вячэрні і начны час. З пачатку года ў адрас сельгасвытворцаў паступіла 9 прадстаўленняў аб ухіленні недахопаў, што спрыяюць здзяйсненню правапарушэнняў. Калі меры не прымаюцца, кіраўнікі сельгасарганізацый могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці (штраф да 10 базавых велічынь).
Калі вы сталі сведкай крадзяжу, тэрмінова паведаміце пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102.
За дробны крадзеж маёмасці прадугледжаны штраф ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Крадзеж караецца грамадскімі або выпраўленчымі работамі, штрафам, арыштам, абмежаваннем або пазбаўленнем волі да трох гадоў.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб не дапусціць крадзяжоў з аб’ектаў аграпрамысловага комплексу, да аховы дзяржаўнай маёмасці, тэхнікі і ГЗМ на мехдварах, а таксама збожжа на складах заўжды...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика