Музычная гасцёўня сабрала сяброў. 21.by

Музычная гасцёўня сабрала сяброў

28.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калектыў, у якім іграла не адно пакаленне браслаўчан і роўных якому няма сярод аналагічных у вобласці. Яго кіраўнік — таленавіты педагог з багатым вопытам, якога паважаюць і любяць дзеці. Гэтыя словы — пра аркестр народных інструментаў Браслаўскага цэнтра дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сакалоўскага.

Музычная гасцёўня, якая 17 сакавіка расчыніла свае дзверы ва ўтульнай актавай зале ЦДіМ, сабрала прыхільнікаў творчасці музычнага калектыву і яго бяззменнага кіраўніка.

Усе з нецярпеннем чакалі пачатку мерапрыемства. На сцэне — аркестр, у якім сабраны цымбалы, балалайка, домбра, гітара. На іх іграюць дзеці, што ў вольны час прыходзяць на індывідуальныя заняткі і агульныя рэпетыцыі, часам юным музыкантам дапамагаюць дарослыя — сябры аркестра, якія не здраджваюць яму ўжо шмат гадоў. Гэта Ала Цітовіч, Таццяна Кавалёнак, Сяргей Падалячын. Ён, дарэчы, прыязджае на рэпетыцыі з Відзаў, а Таццяна заўсёды прыходзіць і выступае, калі наведваецца з Масквы ў родны Браслаў. А якімі апладысментамі сустрэлі Уладзіміра Сакалоўскага і музыканты, і гледачы, калі яго запрасілі на сцэну!

У чым жа сакрэт такога доўгажыхарства аркестра, у якім змянілася некалькі саставаў? Чаму дзеці спяшаюцца на рэпетыцыі і натхнёна іграюць у калектыве? Адказ на гэтыя пытанні знаходзіўся сам, калі пачынала гучаць чарговая мелодыя, калі Уладзімір Сакалоўскі браў у рукі інструмент і пачынаў іграць, калі рабіў гэта ў дуэце са сваімі падапечнымі і калегамі.

Падчас мерапрыемства гледачы прасачылі шлях станаўлення з навічка ў свеце народнай музыкі да ўпэўненага ў сваіх сілах музыканта. Так, перад прысутнымі выступіла Арына Казлоўская, якая толькі першы год займаецца ў педагога, свае здольнасці паказалі і старэйшыя вучаніцы. Падтрымаць свайго настаўніка прыехаў яго былы выхаванец, цяпер ужо знакаміты музыкант групы «Пиво вдвоем» Уладзімір Мікалаеў. Выступіў таксама і віртуоз-балалаечнік Сяргей Падалячын.

IMG_6973

Музычная гасцёўня атрымалася настолькі душэўнай, што было шкада, калі прагучалі апошнія акорды. Гучнымі апладысментамі аддзячылі прысутныя за падораныя хвіліны асалоды аркестру, яго кіраўніку і гасцям гэтага свята.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калектыў, у якім іграла не адно пакаленне браслаўчан і роўных якому няма сярод аналагічных у вобласці. Яго кіраўнік — таленавіты педагог з багатым вопытам, якога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика