Осиповичские «коммунальники» отметили свой профессиональный праздник. 21.by

Осиповичские «коммунальники» отметили свой профессиональный праздник

28.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свята ўвішных і старанных

У чацвёртую нядзелю сакавіка па традыцыі адзначаецца Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Напярэдадні ў РЦК сабраліся тыя, хто робіць нашы населеныя пункты прывабнымі, а дамы — здатнымі для пражывання, без чыіх працавітых рук наша жыццё было б куды меней камфортным.








Віноўнікаў урачыстасці павіншаваў старшыня абласнога камітэта беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Уладзімір Куляшоў. Ён уручыў Ганаровую грамату Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі галоўнаму бухгалтару ДУКВП “Водаканал” Iрыне Брыцько. Ганаровымі граматамі ўпраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама былі ўзнагароджаны вадзіцель аўтамабіля ўчастка аўтатранспарту УКП ЖКГ Мікалай Гардзіенка, электраманцёр гэтага ж прадпрыемства Станіслаў Шпакоўскі, а майстар Людміла Штык удастоена Ганаровай граматы абласнога камітэта прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.











Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дрозд таксама вітаў камунальнікаў і працаўнікоў сферы бытабслугоўвання. Ён падкрэсліў важнасць іх штодзённай работы, уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама і Падзячныя лісты.

З цёплымі словамі віншаванняў да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся і старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў.















Нягледзячы на тое, што адзначалася прафесійнае свята, многія работнікі прадпрыемстваў галіны заставаліся на рабочым месцы, бо, як заўважыў Дзмітрый Кулакоўскі, без іх работы сёння немагчыма ўявіць наша жыццё. Ён, а затым дырэктар “Водаканала” Дзмітрый Белы, а таксама кіраўнікі прафсаюзных камітэтаў абодвух прадпрыемстваў уручылі свае ўзнагароды самым руплівым і старанным, у бездакорнай працы якіх заўсёды можна быць упэўненым.















А потым быў канцэрт, які складаўся з нумароў саміх работнікаў камунальнай сферы і калектываў устаноў культуры раёна. Апладысментамі сустрэлі Яўгена Галацэвіча і Галіну Назаровіч, якія працуюць у УКП ЖКГ, а таксама калектывы “Дзівакі”, “Асарці”, госця свята Аляксандра Змачынскага і іншых артыстаў. А найбольшае замілаванне выклікала выступленне маленькіх артыстаў, якія расказалі вершы пра работу сваіх бацькоў.



Фота Ніны ЦАРЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята ўвішных і старанных У чацвёртую нядзелю сакавіка па традыцыі адзначаецца Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика