Со 2 апреля в Кореличском районе объявлен месячник по наведению порядка на земле. 21.by

Со 2 апреля в Кореличском районе объявлен месячник по наведению порядка на земле

28.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Месячнік па добраўпарадкаванні традыцыйна пройдзе ў Карэліцкім раёне з 2 красавіка па 2 мая, паведамілі ў Карэліцкім раённым выканаўчым камітэце.

Вясновы месячнік праводзіцца ў раёне штогод. У гэты перыяд тэрыторыі ачышчаюцца ад смецця, вядзецца рамонт і афарбоўка малых архітэктурных формаў, ігравога абсталявання, пасадка дрэў. Да ўдзелу ў суботніках прыцягваюцца грамадскія арганізацыі, працоўныя калектывы, навучэнцы, жыхары.

Аднымі з першых да справы навядзення парадку на зямлі прыступілі працаўнікі КУСП «Чарняхоўскі-Агра».

— Кожны год мы прыводзім у парадак алею, якая размешчана ўздоўж дарогі на аграгарадок Турэц, — распавёў старшыня КУСП «Чарняхоўскі-Агра» Святаслаў Уладзіміравіч Аляшкевіч. — Праводзіцца абрэзка галін, выдаляюцца маладыя парасткі. Алея на аграгарадок павінна быць у парадку і радаваць вока. 12 сакавіка прыступілі да спілоўвання старых дрэў па дарозе на вёску Тарасавічы. За два тыдні нарыхтавалі каля 18 кубаметраў дроў. Такім чынам мы вырашаем двайную задачу: робім праезд бяспечным для машын і пешаходаў і нарыхтоўваем дровы на новы ацяпляльны перыяд для абагрэву адміністрацыйнага будынка, лазні і мехмайстэрні.

Іна ЛЕЙКА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месячнік па добраўпарадкаванні традыцыйна пройдзе ў Карэліцкім раёне з 2 красавіка па 2 мая, паведамілі ў Карэліцкім раённым выканаўчым камітэце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика